Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Вялікі канцэрт, прысвечаны Дню Расіі, пройдзе ў Мінску 9 чэрвеня

Мінчанам і гасцям сталіцы будзе, чаму здзівіцца, – у сталіцы выступяць зоркі расійскай і беларускай эстрады.
Sputnik
МІНСК, 8 чэр – Sputnik. Вялікі святочны канцэрт з нагоды Дня Расіі адбудзецца 9 чэрвеня ў цэнтры Мінска. Мерапрыемства разгорнецца на праспекце Пераможцаў, на пляцоўцы каля Палаца спорту.
На сцэну ўзнімуцца як зоркі расійскай, так і беларускай эстрады.
Свае хіты выканаюць група "Любэ", ансамбль "Сябры", Дзяніс Майданаў, Дзмітрый Малікаў, Зара, Васіль Герэла, Сяргей Рагожын, Аскар Абдразакаў, Варвара і Вікторыя Чаранцова.
У канцэртнай праграме таксама прымуць удзел бабруйская група SKYNET, Ніжагародскі губернскі аркестр, канцэртны ансамбль марской пяхоты "Черные береты" (Калінінград). Таксама парадуюць публіку Ірына Вярковіч, Цімур Прахін і Сёстры Груздзевы (Мінск).
Афіша канцэрта да Дня Расіі
Канцэрт пачнецца ў 16:30, уваход – вольны, удакладнілі арганізатары.
Дарэчы, у 2022 годзе канцэрт з нагоды Дня Расіі наведалі больш за 40 тысяч чалавек. Пра тое, як прайшло грандыёзнае шоу ў цэнтры беларускай сталіцы – глядзіце ў відэароліку.
Дзень Расіі – дзяржаўнае свята, якое кожны год афіцыйна адзначаецца ў адну і тую ж дату – 12 чэрвеня.
Упершыню яго сталі адзначаць каля 30 гадоў таму. Гэтая значная для ўсіх грамадзян Расіі ўрачыстасць звязана з прыняццем Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 годзе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"