МІНСК, 9 чэр – Sputnik. На праспекце Пераможцаў, каля Палаца спорту, праходзіць вялікі канцэрт, прымеркаваны да Дня Расіі. Ужо выступілі расійскі ансамбль "Черные Береты", спявачка Варвара, некаторыя беларускія выканаўцы: гурт SkyNet, сёстры Груздзевы, Ірына Вярковіч і Цімур Прахін, перадае карэспандэнт Sputnik.
Мінчане Людміла і Пётр
© Sputnik
"Эмоцыі проста зашкальваюць, таму што Расія і Беларусь неаддзельныя адна ад адной. Гісторыя, культура, славянскія традыцыі – у нас шмат агульнага. Сёння больш за ўсё мы чакаем выступлення групы "Любэ", - расказалі мінчане Людміла і Пётр.
Мінская публіка горача сустракала ансамбль з Калінінграда "Черные береты". Адзначылі гэта і самі выканаўцы.
"Черные береты"
© Sputnik
"Я хачу сказаць, што, напэўна, на нашай постсавецкай прасторы, вось такія пляцоўкі, якія арганізуе наша пасольства напярэдадні Дня Расіі, іх вельмі-вельмі няшмат. Сёння тут шыкоўны набор артыстаў і вельмі прыемна, як сустракае публіка. Яна вельмі сардэчная, падтрымлівае, і гэта застанецца ў памяці", - адзначыў кіраўнік ансамбля "Чорныя берэты" Ігар Крашчанок.
"Черные береты" з наведвальнікамі канцэрта
© Sputnik
Канцэрт працягнецца да 23:00. Таксама працуюць пункты грамадскага харчавання: акрамя звыклых страў у асартыменце – спаржа, ананасы, крэветкі, рыбныя стэйкі і нават васьміногі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"