МІНСК, 14 чэр – Sputnik. У Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы аб подкупе прадстаўнікоў рознічных сетак, паведамляе Следчы камітэт.
Паўтара года адзінаццаць менеджараў па кантролі якасці дзвюх буйных рознічных сетак прапускалі на склады некандыцыйную садавіну і агародніну. Пры гэтым пастаўшчыкі добраахвотна расказалі следчым аб гэтай схеме, таму камерсантаў вызвалілі ад крымінальнай адказнасці.
Гэта дазваляе зрабіць артыкул 252 Крымінальнага кодэкса (камерцыйны подкуп), які, тэме не менш, тычыцца не ўсіх. Так, менеджары, якіх падкупілі, ужо не могуць атрымаць такое паслабленне, з іх узяты падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Павінен быць суд.
За тое, што прадстаўнікі сетак выдалі няякасны тавар за якасны, пастаўшчыкі, а гэта 12 кампаній з Беларусі і замежжа, заплацілі ім не менш як 48 тыс рублёў. Гэтую схему спынілі сталічныя следчыя сумесна з фінансавай міліцыяй Упраўлення КДК па Мінскай вобласці і горадзе Мінску.
"Грашовыя сродкі, здабытыя злачынным шляхам, у ходзе следства ў поўным аб’ёме пералічаны ў даход дзяржавы", - удакладнілі ў следчым камітэце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Стабфонды справіліся з забеспячэннем агароднінай насельніцтва – Мінсельгасхарч
Галоўчанка: у міжсезонне беларусы павінны атрымліваць агародніну па прымальных цэнах
Беларусь заняла трэцяе месца па забяспечанасці бульбай – ЕАБР