Увесці дадатковыя льготы для маладых спецыялістаў прапанавалі дэпутаты

Парламентарыі лічаць, што трэба захаваць патрэбнасць грамадзян у паляпшэнні жыллёвых умоў, калі яны пражываюць у арэнднай кватэры.
Sputnik
МІНСК, 14 чэр – Sputnik. Урад прапанаваў увесці дадатковую дзяржпадтрымку для маладых спецыялістаў і дзяцей-сірот у частцы паляпшэння жыллёвых умоў, заявіў член Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Анатоль Дашко, перадае карэспандэнт Sputnik з парламента.
Паводле яго слоў, апошнія гады ў людзей узнікаюць пытанні ў рэалізацыі права на жыллё для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.

"Мы ўжо неаднаразова за гэтыя гады звярталіся да прэм’ер-міністра, сёе-тое вырашылася. У новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса замацавана іх права – захаванне патрэбнасці на паляпшэнне жыллёвых умоў у выпадку іх пражывання ў сацыяльным жыллі. Таксама яны маюць права бестэрміновага заключэння дагавораў па найме жылля, а таксама прэферэнцыі па арэнднай плаце", - распавёў дэпутат перад сумесным пасяджэннем ніжняй і верхняй палат беларускага парламента.

Тым не менш, падкрэсліў ён, застаецца яшчэ шмат пытанняў. У прыватнасці, дэпутаты прапануюць паглядзець на іншыя катэгорыі грамадзян, "якія нельга назваць багатымі", напрыклад, на маладых спецыялістаў.
"Мы задалі пытанні прэм’ер-міністру ў плане далейшай дзяржаўнай падтрымкі гэтай катэгорыі грамадзян, у прыватнасці, дапусцім, па будаўніцтве жылля. Яны маюць права па 13-у і 240-у ўказу пабудаваць аднапакаёвую кватэру, і там дзяржаўная падтрымка зыходзячы з разліку 20 квадратных метраў на аднаго чалавека ці ад кошту квадратнага метра.
Мы прапануем, каб урад разгледзеў (не тое, каб адразу вырашыў – трэба вывучыць перш), можа, варта на ўсю кватэру распаўсюдзіць (ільготу - Sputnik) або нейкія льготныя крэдыты прадугледзець для гэтай катэгорыі асоб ", - адзначыў Дашко.
Таксама, паводле яго слоў, трэба захаваць патрэбнасць грамадзян у паляпшэнні жыллёвых умоў, калі яны пражываюць у арэндным жыллі.
"Хацелася б, калі яны атрымалі гэта арэнднае жыллё, каб яны не страчвалі права на паляпшэнне (жыллёвых умоў). І мелі магчымасць прыватызаваць гэта арэнднае жыллё на нейкіх ільготных умовах або атрымаць яго бясплатна пры пэўных умовах", - рэзюміраваў парламентарый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Ільготнікам больш не будуць навязваць кватэры з машына-месцамі
Пытанні паляпшэння дзяржпадтрымкі сям’і абмеркавалі ў Мінску
Купіць нерухомасць за базавую: створана адзіная база пустых дамоў