МІНСК, 15 чэр – Sputnik. Калі частка дамоўленасцей, якія тычацца Расіі, не запрацуе да 17 ліпеня, аб прадаўжэнні "стамбульскага пакета" і размовы быць не можа, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.
Ён звярнуў увагу, што падпісаныя ў Стамбуле 22 ліпеня 2022 года дакументы да гэтага часу рэалізуюцца толькі ў частцы вывазу ўкраінскага харчавання.
"Частка "пакета" па расійскім аміяку не дзейнічае. Цяпер яшчэ і падарваны аміякаправод "Тольятти-Одесса", - паведаміў міністр.
Лаўроў таксама адзначыў, што да гэтага часу адсутнічае прагрэс у рэалізацыі Мемарандума Расія-ААН, які закліканы забяспечыць вызваленне расійскіх сельгаспрадукцыі і ўдабрэнняў з-пад незаконных аднабаковых заходніх санкцый.
"Вымушаны зноў канстатаваць: калі Стамбульскі "пакет" не запрацуе, як ён быў ініцыяваны Генсекам ААН, да 17 ліпеня, то ні пра якое далейшае прадаўжэнне размовы ісці не можа", - заявіў міністр замежных спраў.
Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што Масква думае аб выхадзе са збожжавай здзелкі.
Паводле яго слоў, Масква ўдзельнічае ў збожжавай здзелцы не для Украіны, а для дружалюбных краін у Афрыцы і Лацінскай Амерыцы. Аднак у рамках ініцыятывы толькі крыху больш за 3% украінскага збожжа сыходзіць у гэтыя дзяржавы, а галоўнымі яго атрымальнікамі з’яўляюцца краіны Еўрасаюза.
Закранаючы выкананне другой часткі збожжавай ініцыятывы Мемарандума Расія-ААН, Пуцін канстатаваў, што "на жаль, нас у чарговы раз падманулі".
"Нічога не зроблена з пункту гледжання лібералізацыі паставак нашага збожжа на знешнія рынкі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Тым не менш, Масква некалькі разоў працягвала дамоўленасці ў інтарэсах дружалюбных краін.
Збожжавая здзелка
Расія, Украіна, Турцыя і ААН падпісалі ў ліпені мінулага года ў Стамбуле два ўзаемазвязаныя дакументы.
Згодна з адным з іх ААН узяла на сябе абавязацельствы па зняцці розных абмежаванняў на экспарт расійскай сельскагаспадарчай прадукцыі і ўдарбэнняў на сусветныя рынкі.
Іншым вызначаны алгарытм вывазу ўкраінскага збожжа з партоў Паўднёвага, Чарнаморска і Адэсы, якія знаходзяцца пад кантролем Кіева.
Тады ж быў створаны Сумесны каардынацыйны цэнтр (СКЦ) па бяспечнай транспарціроўцы збожжа з Украіны.
Першапачаткова здзелка была падпісана на 120 дзён – да 19 лістапада. Потым яе працягнулі яшчэ на 120 дзён, гэты этап завяршыўся 18 сакавіка.
Пасля расійскі бок паведаміў, што збожжавая здзелка прадоўжана на 60 дзён. У Крамлі заявілі, што гэта з’яўляецца жэстам добрай волі з боку Расіі. 17 чэрвеня Масква паведаміла аб сваім удзеле ў пагадненні да 17 ліпеня 2023 года.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
РФ абмежавала рэгістрацыю суднаў у порт Паўднёвы ў рамках прадуктовай здзелкі
РФ назвала 5 пунктаў, пры невыкананні якіх выйдзе са збожжавай здзелкі
Час, на які прадоўжана збожжавая здзелка, будзе вырашальны – Лаўроў