Лукашэнка аб рамонце дарог: плаціць павінен той, хто па іх перамяшчаецца

Прэзідэнт назваў транспартны падатак капеечным, аднак адзначыў, што аўтаўладальнікі, заплаціўшы яго, узнімаюць "гвалт на ўсю рэспубліку", што шмат.
Sputnik
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Пытаннем пытанняў назваў кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прывядзенне ў парадак дарог у краіне.
"Гэта пытанне пытанняў", - сказаў прэзідэнт у чацвер на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў. Фрагмент выступлення беларускага лідара апублікаваны ў Telegram-канале "Пул Першага".
Лукашэнка адзначыў, што насельніцтва Беларусі "вельмі непакоіць якасць дарог", і гэта вельмі адчувальная тэма, аднак плаціць за дарогі павінен той, хто па іх ездзіць.
"Ну што тут казаць – усе на аўтамабілях, у некаторых па два-тры на сям’ю. Плаціць, праўда, ніхто не хоча за дарогі. Грошы ж хто за дарогі павінен плаціць? Той, хто перамяшчаецца. Нейкую капейку заплацілі, і ўжо гвалт на ўсю рэспубліку: "Ах, шмат!", - сказаў прэзідэнт.
Ён нагадаў, што быў час, калі Беларусь дасягнула высокага ўзроўню па стане дарожнага пакрыцця. Больш за тое, рэспубліка стала прыкладам для многіх на постсавецкай прасторы па якасці дарог.
"Але варта было толькі крыху аслабіць кантроль, як сітуацыя стала пагаршацца", - канстатаваў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў час сваёй рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць у красавіку гэтага года ўжо звяртаў увагу на вялікую колькасць скарг з боку насельніцтва на стан дарог і профільнаму віцэ-прэм’еру была пастаўлена задача – на працягу 2023 года ўсе дарогі прывесці ў парадак.
"Як ідуць справы?" - спытаў Лукашэнка.

Бетонныя аўтамагістралі

У час паслання Нацыянальнаму сходу і народу ў сакавіку бягучага года прэзідэнт Беларусі заявіў, што трэба вярнуцца да будаўніцтва бетонных аўтамагістралей у рэспубліцы.
"Трэба вярнуцца да маштабнага будаўніцтва бетонных аўтамагістралей", - сказаў тады беларускі лідар.
Ён нагадаў, што яшчэ да санкцый было закуплена самае сучаснае абсталяванне для гэтых мэт, і назваў бетонныя дарогі "выратаваннем" у беларускіх умовах надвор’я. "Гэта даўгавечнасць", - падкрэсліў прэзідэнт.
Раней некаторыя ахоўныя матэрыялы для дарожнага палатна закупляліся Беларуссю ў еўрапейскіх краінах, а пасля таго, як у Расіі асвоілі імпартазамяшчальную тэхналогію, гэта пытанне адпала. Лукашэнка сказаў, што новыя лагістычныя шляхі знойдзены, але трэба развівацца далей.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларусы пачалі купляць больш новых аўтамабіляў
У Беларусі і Расіі будзе адзіны поліс аўтастрахавання
Адзіны рэестр таксі і маршрутак плануюць стварыць у Беларусі