Лукашэнка: склалася сітуацыя, што тканіна мірнага часу вось-вось разарвецца

Прэзідэнт Беларусі заклікаў ушанаваць хвілінай маўчання ўсіх воінаў-вызваліцеляў і загінулых у час Вялікай айчыннай вайны.
Sputnik
МІНСК, 22 чэр – Sputnik. Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў суайчыннікам зварот з нагоды Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.
Беларускі лідар нагадаў, якая трагічная падзея адбылася 22 чэрвеня 1941 года, калі раніцай вайна "вераломна ўварвалася ў наш дом, бязлітасна разбурыўшы лёсы, сем’і, гарады і вёскі".
"Больш як тры гады беларуская зямля літаральна стагнала ад зверстваў нацыстаў. У разбуральным пажары вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны", - адзначыў Лукашэнка.
Разам з тым, паводле яго слоў, нават нечалавечая жорсткасць не змагла зламаць волю беларусаў, а абарона роднай зямлі аб’яднала ўсё насельніцтва рэспублікі, каб супраціўляцца фашызму.
"Праз дзесяцігоддзі шчаснага жыцця на планеце зноў склалася сітуацыя, калі тканіна мірнага часу вось-вось разарвецца", - сказаў Лукашэнка.
На яго думку, чарговы няправільны крок заходніх палітыкаў можа стаць "апошнім для большай часткі чалавецтва". Пры гэтым беларускі народ, ведаючы аб жахах вайны і цане перамогі, імкнецца захаваць гістарычную праўду, умацоўвае дзяржаўны суверэнітэт і адзінства нацыі.
Лукашэнка заклікаў у гэты журботны дзень ушанаваць хвілінай маўчання ўсіх воінаў-вызваліцеляў і загінулых у той вайне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Цягнік Памяці" плануе аб’яднаць усе краіны былога СССР – Касачоў
"I неба гуло ад грымот…": вершы пра вайну
Вашынгтон і Брусель робяць усё, каб перапісаць гісторыю – Валодзін