МІНСК, 23 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў на свяце выпускнікоў ВНУ, якое прайшло каля Палаца спорту ў Мінску, і выказаў былым студэнтам пажаданне.
Свята з назвай "На крылах мары" сабрала ў цэнтры беларускай сталіцы каля пяці тысяч выпускнікоў з усіх абласцей рэспублікі, якія вызначыліся ў вучобе, спорце і грамадскай дзейнасці.
Паводле слоў прэзідэнта, каля Палаца спорту – выключная атмасфера: у былых студэнтаў ужо ў мінулым вучоба, залікі, экзамены і бяссонныя ночы з падручнікамі.
"А заўтра – новае жыццё. Таму сёння весяліцеся, а заўтра з новымі сіламі да новых поспехаў. Вы будзеце выхоўваць, вучыць, лячыць, будаваць, развіваць тэхналогіі, ствараць шэдэўры мастацтва і яшчэ многае-многае іншае", - сказаў Лукашэнка.
Ён таксама адзначыў, што выпускнікі будуць таксама аберагаць мір і гарантаваць нацыянальную бяспеку.
"Сёння момант сур'ёзны яшчэ і тым, што з заўтрашняга дня ў вашых магутных руках, у кожнага тут маладога выпускніка, будзе часцінка нашай радзімы. А разам мы будзем трымаць нашу краіну, нашу радзіму ў нашых руках. Гэта ўжо ваша адказнасць, не выпусціце сваю зямлю, іншай у вас не будзе", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.
Нагадаем, раніцай у пятніцу з удзелам Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасці адбылася цырымонія ўшаноўвання найлепшых выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў. Спецыяльныя лісты з падзякай прэзідэнта атрымалі пяць супрацоўнікаў ВНУ і 14 выпускнікоў, сярод іх – тыя, хто вучыўся ў Ваеннай акадэміі, БДУІР, Баранавіцкім дзяржуніверсітэце, Віцебскім медуніверсітэце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Проста па-бацькоўску": Лукашэнка выказаў пажаданне выпускнікам ВНУ – відэа
На свята "Алые паруса" ў Пецярбург прыедуць 40 выпускнікоў з Мінска
Расія хоча прыцягнуць у свае ВНУ больш студэнтаў з Беларусі