МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пагаварылі раніцай па тэлефоне, паведаміў у суботу блізкі да прэс-службы беларускага лідара Telegram-канал "Пул Першага".
Адзначаецца, што размова адбылася па ініцыятыве расійскага боку.
"Прэзідэнт Расіі патэлефанаваў сёння раніцай прэзідэнту Беларусі, адбылася тэлефонная размова", - гаворыцца ў паведамленні.
Як удакладніў Telegram-канал, Пуцін праінфармаваў свайго беларускага калегу аб сітуацыі ў Расіі.
Што здарылася?
Цэнтр грамадскіх сувязей ФСБ Расіі паведаміў у ноч на суботу, што ўся інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў сацсетках ад імя кіраўніка ПВК "Вагнер" Яўгена Прыгожына аб нібыта нанесеных расійскімі ваеннымі ўдарах па тылавых частках ваеннай кампаніі з'яўляецца інфармацыйнай правакацыяй і не адпавядае рэчаіснасці. Раней гэта ж заявілі і ў Мінабароны РФ.
На Прыгожына завялі крымінальную справу па арт. 279 Крымінальнага кодэкса РФ (арганізацыя ваеннага мяцяжу). Максімальнае пакаранне па гэтым артыкуле складае да 20 гадоў. У Мінабароны РФ заклікалі байцоў групы "Вагнер" падпарадкавацца загадам вярхоўнага галоўнакамандуючага і вырашыць пытанне мірным шляхам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Пуцін: усіх, хто стаў на шлях здрадніцтва, чакае пакаранне
Пуцін выступіў са зваротам да расіян – поўная версія
Мінабароны Расіі звярнулася да байцоў ПВК "Вагнер"