Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Расійскія вайскоўцы нанеслі ўдар па цэнтрах радыётэхнічнай разведкі УСУ

У адказ на пашкоджанне моста праз Чангарскі праліў расійскія сілы знішчылі ўкраінскі склад ракет Storm Shadow.
Sputnik
МІНСК, 24 чэр – Sputnik. Мінулай ноччу нанесены ўдар зброяй вялікай далёкасці па цэнтрах радыётэхнічнай разведкі і па авіятэхніцы УСУ, паведаміла Мінабароны Расіі.
Размова ідзе аб ударах па аэрадромах "Канатово" і "Днепр".
"На ўкраінскай авіябазе ў Хмяльніцкай вобласці знішчаны склад з ракетамі Storm Shadow", - таксама паведамілі ў Мінабароны РФ.
Гэта зроблена ў адказ на ўдар па мосце праз Чангарскі праліў, дадаў прадстаўнік Мінабароны на брыфінгу.
Акрамя таго, у мінулыя суткі УСУ спрабавалі наступаць на Паўднёва-Данецкім, Запарожскім, Данецкам і Чырвоналіманскім кірунках. Усе атакі былі беспаспяховыя і былі адбіты, паведамілі ў ваенным ведамстве.
Агульныя страты праціўніка на гэтых напрамках перавысілі 170 чалавек. Таксама за суткі ў зоне СВА збіты 24 украінскія беспілотнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пуцін: усіх, хто стаў на шлях здрадніцтва, чакае пакаранне
Мінабароны Расіі звярнулася да байцоў ПВК "Вагнер"
Мінабароны РФ абвергла паведамленні ПВК "Вагнер" аб ударах па іх лагерах