У гэтым годзе 1 300 хлопчыкаў і дзяўчынак з Беларусі едуць вучыцца ў расійскія ВНУ, гэтая квота з кожным годам расце і таксама расце і колькасць студэнтаў, якія едуць вучыцца з Беларусі ў Расію.
Але ёсць іншая праблема, колькасць людзей якія падаюць запыты на атрыманне квоты, павольна зніжаецца, адзначыў у інтэрв’ю каналу "Sputnik на рускай" кіраўнік Рассупрацоўніцтва Яўген Прымакоў.
"Чаму гэта адбываецца? Яны з вялікім задавальненнем едуць вучыцца ў Польшчу, таму што Польшча забяспечвае іх грашыма на праезд, пражыванне і гэтак далей. Расійская Федэрацыя пакуль што дае толькі гордае права бясплатна вучыцца ў Расійскай Федэрацыі. Нам неабходна ўвядзенне грантава-стыпендыяльнай сістэмы. Тут ёсць пэўныя складанасці юрыдычныя. Чаму студэнт-іншаземец павінен быць у больш прывілеяваным становішчы, чым студэнт з Расіі", - кажа Прымакоў.
У вялікім інтэрв’ю кіраўнік Рассупрацоўніцтва распавёў аб працы агенцтва ў краінах блізкага замежжа, магчымасцях навучання ў Расіі і рэпатрыяцыі суайчыннікаў, а таксама аб праектах Рассупрацоўніцтва на постсавецкай прасторы, квотах на навучанне ў Расіі для замежнікаў, электронных картах суайчынніка і іншым.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Расія хоча прыцягнуць у свае ВНУ больш студэнтаў з Беларусі
Беларусь і Расія плануюць новыя праекты ў сферы адукацыі
Як паступіць у расійскую ВНУ і атрымаць адразу два дыпломы