Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе

Пуцін прапанаваў тры варыянты байцам ПВК "Вагнер"

Расійскі лідар у панядзелак заявіў, што ўзброены мяцеж быў бы падаўлены ў любым выпадку.
Sputnik
МІНСК, 26 чэр – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас свайго звароту ў панядзелак прапанаваў байцам ПВК "Вагнер" тры варыянты развіцця падзей: яны могуць прадоўжыць службу, вярнуцца дадому ці адправіцца ў Беларусь.
"Мы ведалі і ведаем, што пераважная большасць байцоў і камандзіраў групы "Вагнер" – гэта таксама патрыёты Расіі, адданыя свайму народу і дзяржаве. Яны даказалі гэта сваёй мужнасцю на полі бою, вызваляючы Данбас і Новаросію, іх паспрабавалі выкарыстаць уцёмную супраць сваіх братоў па зброі, з якімі яны разам змагаліся дзеля краіны і яе будучыні", - сказаў Пуцін.
Расійскі лідар падкрэсліў, што з самага пачатку падзей былі прыняты самыя неабходныя рашэнні па нейтралізацыі ўзнікшай пагрозы, абароне канстытуцыйнага ладу, жыцця і бяспекі расійскіх грамадзян.
"Узброены мяцеж у любым выпадку быў бы падаўлены", - паведаміў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго слоў, цвёрдую і адназначную пазіцыю занялі грамадскія арганізацыі, рэлігійныя канфесіі і вядучыя палітычныя партыі РФ – фактычна, усё расійскае грамадства згуртавалася ў адказнасці за лёс айчыны.
"Сёння ў вас ёсць магчымасць прадоўжыць службу Расіі, заключыўшы кантракт з Міністэрствам абароны або іншымі сілавымі органамі. Або вярнуцца да сваіх родных і блізкіх. Хто хоча – зможа пайсці ў Беларусь. Дадзенае мною абяцанне будзе выканана", - сказаў Пуцін.

Што адбылося

Кіраўнік ПВК "Вагнер" Яўген Прыгожын у ноч з 23 на 24 чэрвеня заявіў, што расійская армія ўдарыла па тылавых лагерах прыватнай ваеннай кампаніі. Мінабароны Расіі ў адказ паведаміла, што гэта інфармацыйная правакацыя. Генпракуратура за спробу ўзброенага мяцяжу ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да Прыгожына.
Пры гэтым байцы ПВК прыехалі ў Растоў-на-Доне і некаторыя іншыя рэгіёны Расіі. У Растове яны блакіравалі штаб Паўднёвай ваеннай акругі. На гэтым фоне перакрывалася федэральная траса "Дон" (М-4), якая вядзе з поўдня Расіі да сталіцы.
Сітуацыя вырашылася пасля перагавораў з удзелам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, "вагнераўцы" адправіліся назад у свае тылавыя лагеры. Пазней прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што "Прыгожын сыдзе ў Беларусь".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Зварот Пуціна да расіян – відэа
Спроба мяцяжу ПВК "Вагнер": храналогія падзей
Лукашэнка правёў перагаворы з кіраўніком ПВК "Вагнер" Прыгожыным