МІНСК, 27 чэр – Sputnik. Кіраўнік дзяржавы сёння ў Палацы Незалежнасці ўручае генеральскія пагоны, гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала Пул Першага.
Напярэдадні стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка плануе сустрэцца з журналістамі, каб адказаць на іх пытанні па актуальным парадку дня.
Некаторыя сродкі масавай інфармацыі вырашылі, што гаворка ідзе ледзь не пра зварот да беларускага народа. Але гэтую інфармацыю дэзавуяваў у сваім канале журналіст СТБ Рыгор Азаронак, які паведаміў, што запрошаны ў Палац Незалежнасці на мерапрыемства з удзелам беларускага лідара ў аўторак.
"Мерапрыемства запланаванае, аднак пройдзе сёння ў пашыраным складзе. Да ўдзелу запрошаны кіраўніцтва ваенных і сілавых структур, спецпадраздзяленняў. А таксама кіраўнікі СМІ, палітолагі, журналісты", - удакладнілі ў Telegram-канале.
Пры гэтым дадалі, што размова чакаецца сур'ёзная, "з адказамі на тыя самыя пытанні, якія ў паветры і ў грамадстве".
Напярэдадні падчас вячэрняга звароту прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падзякаваў свайму беларускаму калегу за яго намаганні па перагаворах аб мірным урэгуляванні сітуацыі, якая ўзнікла ў выхадныя на поўдні Расіі.
Аляксандр Лукашэнка па ўзгадненні з расійскім прэзідэнтам правёў перагаворы з кіраўніком ПВК "Вагнер" Яўгенам Прыгожыным і дасягнуў пагаднення аб адмове ад далейшай эскалацыі сітуацыі.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў пазней, што кіраўнік прыватнай ваеннай кампаніі можа накіравацца ў Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пуцін падзякаваў прэзідэнту Беларусі за дапамогу ва ўрэгуляванні мяцяжу
Пуцін прапанаваў тры варыянты байцам ПВК "Вагнер"
Лукашэнка правёў перагаворы з кіраўніком ПВК "Вагнер" Прыгожыным