У гэты дзень існуюць і традыцыйныя мерапрыемствы, без якіх ён немагчымы: напрыклад, урачысты мітынг і ўскладанне кветак да Вечнага агню.
У гэтым годзе перад прысутнымі выступіў старшыня Віцебскага абласнога камітэта Аляксандр Субоцін, які адзначыў: нягледзячы на доўгія і шчаслівыя гады пад мірным небам, 3 ліпеня вяртае нас у адзін з самых гераічных і цяжкіх перыядаў нашай Радзімы і прымушае ўспомніць пра найвялікшае выпрабаванне, якое выпала на долю нашых дзядоў – Вялікую Айчынную вайну.
"У пасляваенныя гады мы па крупінках аднаўлялі гаспадарку, уладкоўвалі гарады і вёскі, што стала асновай для далейшага развіцця нашай дзяржавы. Цяпер адным з важнейшых прыярытэтаў з’яўляецца фарміраванне моцных рэгіёнаў – гэта мы бачым на прыкладзе нашай вобласці, якая паступальна развіваецца", - падкрэсліў губернатар.
Ён паведаміў, што Віцебшчына ажыццяўляе гандаль з 97 краінамі свету: у 66 экспартуе сваю прадукцыю, прычым кожны чацвёрты тавар адносіцца да высока- і сярэднетэхналагічнай прадукцыі.
Субоцін нагадаў, што Беларусь у аснову паставіла "шматвектарную і міралюбівую палітыку" і за апошні час паспела стаць ініцыятарам і пляцоўкай для многіх мірных перагавораў.
Асаблівую атмасферу свята адзначыў і ваенны лётчык, герой Расійскай Федэрацыі Яўген Зеляноўскі, які ўпершыню наведаў Беларусь.
"З Віцебскам мяне звязвае шмат: у свой час я быў намеснік камандзіра 3-й транспартнай авіяцыйнай дывізіі, якая базіравалася тут, але на Дзень незалежнасці прыехаў упершыню. І хачу сказаць, што ўдзячны беларускаму народу за тое, што вы зрабілі гэтае свята сапраўдным, у адрозненне ад некаторых постсавецкіх краін, дзе незалежнасць – гэта блеф. Беларусы сталі па-сапраўднаму незалежныя, у першую чаргу, ад знешняга ворага", - канстатаваў Зеляноўскі.
Пасля мітынгу гараджан чакала вялікая святочная праграма на плошчы Перамогі з выставай рознай тэхнікі – ад ваеннай, да сельскагаспадарчай, канцэртам і вялікай забаўляльнай дзіцячай праграмай.
Улады Віцебшчыны падарылі Віцебскаблаўтатрансу 10 новых тралейбусаў: напрыканцы лета машыны пачнуць курсіраваць паміж новымі гарадскімі мікрараёнамі і цэнтрам, а таксама 10 новых прыгарадных аўтобусаў, якія выйдуць на маршруты ў Аршанскім і Полацкім раёнах.
Святкаванне Дня Незалежнасці будзе доўжыцца ў горадзе на Дзвіне цэлы дзень і скончыцца ў 23:00 святочным салютам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларусы ў розных краінах прынялі ўдзел у акцыі МЗС – фота
Выступленне Лукашэнкі ў Дзень Незалежнасці на Кургане Славы – поўная версія
Вызваленне Мінска ад акупацыі 3 ліпеня 1944 года – гісторыя ў відэа