МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Кантракты амаль на 190 мільёнаў долараў ужо падпісаны беларускай дэлегацыяй у рамках Міжнароднай выставы "Иннопром-2023" у Екацярынбургу, паведамілі ў прэс-службе ўрада рэспублікі ў аўторак.
Нагадаем, афіцыйнае адкрыццё форуму адбылося 10 ліпеня, а скончыцца ён у чацвер. Агульная плошча Нацыянальнай экспазіцыі Беларусі ў выставачным павільёне складае 3 093 кв м, вулічная – 91 кв м. Сваю прадукцыю ў Екацярынбургу дэманструюць 120 прадпрыемстваў краіны. Акрамя таго, Беларусь у гэтым годзе выступае партнёрам форуму.
"Сума падпісаных па выніках працы беларускай дэлегацыі на "Иннопроме" кантрактаў – каля $190 мільёнаў", - гаворыцца ў паведамленні ў Telegram-канале беларускага ўрада.
Там таксама прыведзены каментарый кіраўніка БелГПП Міхаіла Мятлікава, які заявіў, што выніковая сума кантрактаў можа аказацца вышэй, паколькі выстава яшчэ не завяршылася.
Беларускую дэлегацыю на форуме "Иннопром-2023" узначальвае прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка.
Раней у прэс-службе ўрада Беларусі паведамлялі, што на форуме чакаецца падпісанне больш як 60 дакументаў паміж удзельнікамі экспазіцыі рэспублікі і замежнымі партнёрамі.
Звярталася ўвага на тое, што 80% наведвальнікаў "Иннопрома" – гэта прафесійныя пакупнікі з розных краін свету, прадстаўнікі прампрадпрыемстваў, якія могуць прымаць рашэнні аб укараненні на сваіх вытворчасцях новай прадукцыі і тэхналогій.
Праграмны дырэктар форуму Антон Атрашкін выказаў упэўненасць, што экспазіцыя Беларусі ў 2023 годзе "апраўдае самыя смелыя чаканні і на дастойным узроўні прадэманструе тэхналагічны патэнцыял Рэспублікі Беларусь для наведвальнікаў выставы".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Краіна – партнёр "Иннопрома": чым Беларусь здзіўляе ў Екацярынбургу
Універсітэт высокіх тэхналогій Саюзнай дзяржавы можа з’явіцца ў Мінску
Супрацоўніцтва рэгіёнаў РФ і Беларусі прыносіць вымерны вынік – Грызлоў