МІНСК, 11 ліп – Sputnik. Беларусь павінна экспартаваць гатовыя харчовыя прадукты, заявіў кіраўнік дзяржавы падчас рабочай паездкі ў Аршанскі раён.
"Трэба круціцца зараз і думаць. Не сыравіну вывозіць або паўфабрыкат, а гатовую прадукцыю", - цытуе Аляксандра Лукашэнку яго прэс-служба.
У якасці прыкладу беларускі лідар прывёў гісторыю з сухім малаком, якое ляжыць на складах. Пры гэтым чыноўнікі ад аграпрамысловага комплексу запэўнілі, што яно ўсё будзе хутка рэалізавана.
У адказ на гэта кіраўнік дзяржавы расказаў чыноўнікам, што ў Кітаі робяць з такой сыравінай: "Бяруць сухое малако. І яны прэсуюць у цукерачны від. А чаму мы гэта не робім?".
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў такія прысмакі дадаюць розныя напаўняльнікі і на выхадзе атрымліваецца танная смачная цукерка, якая вельмі папулярная ў кітайцаў.
На думку кіраўніка дзяржавы, які сам спрабаваў такія цукеркі, яны могуць спадабацца і беларусам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка паставіў задачу будаваць танныя малочныя комплексы
Экспарт "малочкі" з Беларусі вырас, нягледзячы на санкцыі – Мінсельгасхарч
Беларусь плануе амаль удвая павялічыць экспарт прадуктаў харчавання ў Кітай