МІНСК, 12 ліп – Sputnik. Прэзентацыя фотавыставы "Совинформбюро: 1943-й. Начало освобождения" адбылася ў Віцебску, дзе гэтымі днямі праходзіць фестываль "Славянскі базар", паведамляе карэспандэнт Sputnik.
Выставу арганізавалі Sputnik Беларусь і медыягрупа "Россия сегодня" – правапераемніца "Совинформбюро". Яна размясцілася ў парку Віцебскага абласнога музея героя Савецкага Саюза Міная Шмырова. Унікальныя здымкі прысвечаны пераломным падзеям 1943 года: Курскай і Сталінградскай бітве, зняццю блакады Ленінграда.
© Sputnik / Виктор Толочко
На адкрыцці фотапраекта аб яго канцэпцыі расказала шэф-рэдактар Sputnik Беларусь Алеся Лучанінава.
"Тут прадстаўлены рарытэтныя фатаграфіі, зробленыя ваеннымі карэспандэнтамі на плёнку – без фоташопаў, нейрасетак і фільтраў. Яны зняты непасрэдна на месцах бітваў, і таму гэта самыя важныя і дакладныя сведчанні тых падзей", - сказала Алеся Лучанінава.
Шэф-рэдактар Sputnik Беларусь Алеся Лучанінава на адкрыцці выставы Sputnik Беларусь "Совинформбюро: 1943 год. Начало освобождения" ў Віцебску
© Sputnik / Виктор Толочко
Таксама яна адзначыла, што арганізатары выставы гэтымі кадрамі хацелі паказаць дух таго часу і асобы людзей, якія змагаліся і вызвалялі нашу Радзіму.
© Sputnik / Виктор Толочко
"Мы хочам паказаць, як усё было на самай справе, каб захаваць гістарычную памяць. На самай справе некаторыя фатаграфіі пераварочваюць душу і па целе бягуць мурашкі", - падкрэсліла яна.
Шэф-рэдактар Sputnik Беларусь Алеся Лучанінава на адкрыцці выставы Sputnik Беларусь "Совинформбюро: 1943 год. Начало освобождения" ў Віцебску
© Sputnik / Виктор Толочко
У сваю чаргу дырэктар музея Ірына Шышкова адзначыла: вельмі сімвалічна, што менавіта гэты праект прэзентуецца сёння ў Віцебску, бо ў гэтым годзе Віцебская вобласць будзе святкаваць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
© Sputnik / Виктор Толочко
Пазнаёміцца з выставай прыехалі як людзі "залатога ўзросту", так і моладзь.
"Мы першапачаткова не ведалі, чаму прысвечана выстава. Прыехалі з экскурсіяй у музей. Зараз паслухалі выступаючых, і ўжо больш свядома паглядзім здымкі. Але ўжо бачым, што цяжка будзе стрымліваць слёзы", - падзялілася магіляўчанка Ала.
Аляксей і Ірына прыехалі ў Віцебск з Санкт-Пецярбурга. Аб выставе даведаліся праз афішу фестывалю ў інтэрнэце і вырашылі схадзіць.
"Гэтыя фатаграфіі выклікаюць сумныя эмоцыі, прымушаюць задумацца аб мінулым. Нешта пераклікаецца і з цяперашнім часам. Таму вельмі важна думаць і несці гэтую памяць праз пакаленні. Дзякуй арганізатарам", - сказалі субяседнікі Sputnik.
Выставу можна будзе паглядзець у Віцебску да 31 ліпеня. У планах агенцтва паказаць яе і ў іншых абласных гарадах Беларусі. Дарэчы, яна пабывала ўжо ў Мінску і Брэсце.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
80 гадоў таму пачалася Курская бітва – унікальныя фота з архіва
Пераломны 1943-і: Sputnik адкрывае фотавыставу ў Брэсцкай крэпасці – відэа
Фота часоў Вялікай Айчыннай можна ўбачыць у Мінску пад адкрытым небам