МІНСК, 13 ліп – Sputnik. З’яўленне самалётаў F-16 ва Украіне будзе разглядацца як пагроза ў ядзернай сферы, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.
Раней стала вядома, што еўрапейскія краіны перададуць украінскім вайскоўцам амерыканскія самалёты пасля таго, як лётчыкі з Украіны пройдуць адпаведнае навучанне. Па папярэдніх ацэнках, гэта можа заняць каля 8 месяцаў.
"Прыклад вельмі небяспечнага развіцця падзей – планы ЗША па перадачы кіеўскаму рэжыму знішчальнікаў F-16", - цытуе кіраўніка МЗС РФ Лента.ру.
Сяргей Лаўроў расказаў, што расійскі бок давёў да ядзернага клуба краін сваю пазіцыю аб тым, што не можа ігнараваць здольнасць амерыканскіх знішчальнікаў несці зброю, аснашчаную ядзернымі боегалоўкамі.
Паводле яго слоў, расійскія вайскоўцы не стануць высвятляць падчас бою, якое абсталяванне або сістэма ўзбраення стаіць на тым ці іншым самалёце.
"Сам факт з’яўлення такіх сістэм ва Узброеных сіл Украіны будзе разглядацца намі як пагроза з боку Захаду ў ядзернай сферы", - акцэнтаваў увагу расійскі міністр замежных спраў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка – пра Еўропу і камедыйныя рашэнні ЗША
Польшча хоча размясціць у сябе амерыканскую ядзерную зброю
Ваеннае супрацоўніцтва краін Захаду з Украінай з’яўляецца памылкай – Орбан