Верталёт Мі-8 загарэўся пры заходзе на пасадку на Алтаі – загінула беларуска

На борце верталёта знаходзіліся 16 чалавек: тры члены экіпажа і 13 пасажыраў.
Sputnik
МІНСК, 27 ліп - Sputnik. Верталёт Мі-8 пацярпеў крушэнне на Алтаі, паведамілі ў Расавіяцыі. Паводле апошніх звестак МНС, загінулі чатыры чалавекі, 10 пацярпелі, яшчэ двум медыцынская дапамога не спатрэбілася.
Там удакладнілі, што паводле звестак рэгіянальнага цэнтра Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху катастрофа здарылася за 200 кіламетраў на поўдзень ад Горна-Алтайска, верталёт належаў авіякампаніі "Алтай авія".
"На борце – 3 члены экіпажа і 12 пасажыраў, інфармацыя аб іх стане ўдакладняецца", - гаворыцца ў паведамленні.
Пазней МНС удакладнiла, што на борце было 13 пасажыраў.
У МНС РФ распавялі, што верталёт загарэўся пры заходзе на пасадку ў Цюнгуры – меркавана з-за таго, што зачапiў электраправады.
Вёска Цюнгур – адна з адпраўных кропак для падарожнікаў, якія жадаюць падняцца на вышэйшую кропку Катунскага хрыбта – гару Бялуху.

Беларуска на борце

У беларускім МЗС Sputnik паведамілі, што на борце верталёта была беларуска.
"Паводле наяўнай інфармацыі, сёння ў Рэспубліцы Алтай пацярпеў крушэнне верталёт Мі-8, на борце якога знаходзіліся 16 чалавек (...). Паводле папярэдніх звестак, ёсць загінуўшыя", - паведамілі Sputnik у МЗС.
"Па папярэдніх дадзеных праваахоўных органаў Расiі, у выніку крушэння верталёта на Алтаі загінула грамадзянка Беларусі", - цытуе БелТА прэс-службу ведамства.
"Пасольства падтрымлівае кантакт з расейскімі кампетэнтнымі органамі і сваякамі загінулай", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"