Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Беларусь прыме ўдзел у ваеннай выставе ў Падмаскоўі

Беларускія збройнікі прадставяць некалькі дзесяткаў узораў самай сучаснай ваеннай тэхнікі айчыннай вытворчасці.
Sputnik
МІНСК, 5 жні – Sputnik. Беларусь прыме ўдзел у ваеннай выставе ў Падмаскоўі, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама рэспублікі.
Міжнародны ваенна-тэхнічны форум "Армия" ў кангрэсна-выставачным цэнтры "Патриот", на палігоне Алабіна і аэрадроме Кубінка дзевяты раз пройдзе з 14 па 20 жніўня.
"Беларускія збройнікі прадэманструюць звыш 80 натурных узораў і макетаў сваёй прадукцыі", - адзначылі ў Дзяржкамваенпраме.
Айчынны ВПК прадставіць у Кубінцы наступную тэхніку:
сродкі рухомасці і адлюстравання інфармацыі,
беспілотныя лятальныя апараты,
сродкі сувязі і аўтаматызаванага кіравання,
радыёлакацыйныя і зенітна-ракетныя комплексы,
сродкі разведкі і радыёэлектроннай барацьбы,
рэактыўныя сістэмы залпавага агню,
прыцэльныя комплексы.
Беларускі бок разлічвае, што ўдзел у маштабным мерапрыемстве дасць магчымасць вырашыць задачы па паглыбленні навуковай і вытворчай кааперацыі з расійскімі збройнікамі.
Старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус плануе правесці шэраг важных сустрэч з расійскімі і замежнымі калегамі дружалюбных краін у інтарэсах далейшага развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Баявы лазер у Беларусі: высветлілі – гэта рэальнасць ці "Зорныя войны"
У Беларусі арганізавалі работу па вытворчасці боепрыпасаў
Дзяржкамваенпрам падпісаў на MILEX кантракты на рэкордную суму – Пантус