МІНСК, 10 жні – Sputnik. Нягледзячы на незаконныя санкцыі, правакацыі з боку асобных членаў ЕС, Беларусь змагла захаваць і ўмацаваць сваю дзяржаўнасць, заявілі ў беларускім МЗС.
"Відавочна, што ЕС ніяк не жадае змірыцца з тым, што тры гады таму сітуацыя ў Беларусі пайшла не па напісаным у Бруселі сцэнарыі", - адзначылі ў міністэрстве.
Такім чынам Мінск адрэагаваў на заявы Высокага прадстаўніка Еўрасаюза Жазэпа Барэля, а таксама міністраў замежных спраў Балтыі і Польшчы, палітыкаў іншых дзяржаў ЕС, якія былі зроблены імі з нагоды чарговай гадавіны прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. У МЗС краіны называлі гэтыя заявы цалкам пабудаванымі на заезджаных ілжывых абвінавачваннях.
"Вымушаны чарговы раз расчараваць спадара Барэля і іншых дзеячаў – заявы і недружалюбныя дзеянні еўрапейскіх чыноўнікаў не змогуць паўплываць на выбраны Рэспублікай Беларусь самастойны шлях развіцця. Шлях міру і стварэння", - падкрэслілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Там таксама чарговы раз заявілі, што санкцыі супраць цэлых галін рэспублікі груба парушаюць сацыяльныя і эканамічныя правы, падрываюць звыклыя жыццёвыя асновы тысяч простых беларусаў. Пры гэтым у МЗС адзначылі, што тупіковасць і адарванасць ад жыцця агрэсіўнай палітыкі еўраістытутаў па Беларусі становіцца ўсё больш відавочнай для грамадзян самога ЕС.
"Здаровыя галасы еўрапейцаў усё часцей прарываюцца скрозь татальную заходнюю цэнзуру. Хаваць ад еўрапейскай грамадскасці рэальны стан спраў у нашай краіне, якую можна наведаць і без афармлення візы, становіцца ўсё цяжэй", - сказана ў заяве МЗС.
Мінск заклікаў ЕС прызнаць і прыняць выбар беларускага народа і вярнуцца да прагматычнага дыялогу.
Раней у заяве да гадавіны беларускіх выбараў Жазэп Барэль, у прыватнасці, адзначыў, што ЕС занепакоены прысутнасцю ў Беларусі байцоў ПВК "Вагнер". Кіраўнік еўрадыпламатыі мяркуе, што яны ўяўляюць небяспеку для суверэнітэту краіны.
Таксама Барэль падкрэсліў, што сярод мэт ЕС – запуск "ўсёабдымнага плана эканамічнай падтрымкі дэмакратычнай Беларусі" з бюджэтам да 3 млрд еўра. Гэты план прадугледжвае рэалізацыю шэрага праектаў пад кантролем еўрапейскага боку. Толькі частку грошай маюць намер даць у выглядзе грантаў, а астатнія, па задумцы ЕС, будуць у выглядзе крэдытаў, а таксама інвестыцый.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
ЕС уводзіць новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі
Санкцыі супраць Беларусі ставяць пад пагрозу харчовую бяспеку
Алейнік: санкцыі Захаду перашкаджаюць развіццю краін Руху недалучэння