АКОЛІЦА, 15 жні – Sputnik. Аблічча салдата складаецца з многіх складальнікаў, вера і рэлігія – яго неад’емная частка, заявіў Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін падчас святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 91-й гадавіне з Дня ўтварэння вайсковай часці 3310 і 25-годдзю з Дня ўтварэння палкавога храма, перадае Sputnik.
Палкавы храм на тэрыторыі вайсковай часці 3310 – найстарэйшы ў гісторыі сучаснай Беларусі
© Sputnik / Виктор Толочко
Кіраўнік БПЦ адзначыў, што аблічча салдата складаецца з многіх складальнікаў, у тым ліку і духоўнага.
© Sputnik / Виктор Толочко
"Гэта яго асабістыя якасці, прафесійная падрыхтоўка, фізпадрыхтоўка, але заўсёды стан душы чалавека з’яўляецца вызначальным яго настрой, паводзіны, паколькі царква з дапамогай таінстваў, слова Божага, удзелу ў богаслужэнні, вядзе такую шматпланавую працу, аказвае добрае ўздзеянне на душу чалавека", - сказаў Веніямін.
Святога Георгія Перамаганосца традыцыйна лічаць апекуном ваеннаслужачых, абраз з яго выявай ёсць і ў вайсковым храме ў часці 3310
© Sputnik / Виктор Толочко
Па словах кіраўніка БПЦ, воіны таксама маюць магчымасць звярнуцца да веры, маючы храм на тэрыторыі вайсковай часці.
"Толькі трэба гэта развіваць, удасканальваць, каб як можна больш у воінскіх часцях была дадзена гэта магчымасць", - дадаў Мітрапаліт.
Урачыстае богаслужэнне прайшло ў найстарэйшым вайсковым храме Беларусі з нагоды гадавіны яго заснавання.
Мітрапаліт дадаў, што рэлігія дапамагае чалавеку справіцца з цяжкасцямі, а воіну выстаяць у цяжкай сітуацыі.
© Sputnik / Виктор Толочко
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Фотафакт: кіраўнік БПЦ сустрэўся з будучымі свяшчэннікамі з Афрыкі
Грозаў: РФ занепакоена дэградацыяй сітуацыі з верацярпімасцю ў свеце
Шэраг забарон могуць увесці для рэлігійных арганізацый у Беларусі