Калючая загарода Еўрасаюза

Хазін: Захад патрабуе ад Польшчы стварыць хаос на мяжы з Беларуссю

Заходнія палітыкі зараз будуць вельмі актыўна прымушаць польскія ўлады да таго, каб Польшча пачала адкрыты ўзброены канфлікт з Саюзнай дзяржавай, лічыць расійскі эксперт Міхаіл Хазін.
Sputnik
У Польшчы набірае абароты перадвыбарная кампанія, з’явілася інфармацыя, што 15 кастрычніка ў рамках выбараў будучых дэпутатаў Сейма пройдзе яшчэ і рэферэндум, адно з пытанняў якога будзе гучаць так: "Ці падтрымліваеце вы ліквідацыю плота на мяжы Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Беларусь. Так ці не" . Гэтую фармуліроўку агучыў міністр абароны, прадстаўнік кіруючай партыі Марыуш Блашчак.
У дадзеным выпадку размова ідзе пра частку шырокага франціра паміж НАТА і Саюзнай дзяржавай, утрыманне якога – рэч дарагая. Ці хопіць у калектыўнага Захаду рэсурсаў для ўтрымання гэтага працяглага франціра, ці танней будзе адкаціцца значна заходней, да франціра старога і вузейшага, ад Альпаў да паўднёвага ўзбярэжжа Балтыйскага мора? На пытанне радыё Sputnik адказаў вядомы расійскі эксперт Міхаіл Хазін.

"Калі казаць пра аб’ектыўную сітуацыю, то ЗША павінны сыходзіць з Еўропы і з Блізкага Усходу. Гэта для іх сітуацыя вельмі непрыемная, яны гэтага не жадаюць, але зрабіць з гэтым нічога нельга. Яны проста вымушаны гэта зрабіць. І ў гэтай сітуацыі трэба дакладна разбірацца, як жыць далей. Логіка старая была наступная – трэба жорстка абмежаваць Расію з Беларуссю, гэта значыць Саюзную дзяржаву па заходняй мяжы, цалкам заблакіраваць любы выхад у Еўропу, зафіксаваць лінію фронту на мяжы з Украінай і далей павольна душыць", - кажа Хазін.

У новай сітуацыі падавіць Расію і Беларусь не атрымалася, і логіку развіцця падзей даводзіцца мяняць, адзначае эксперт.
"У Польшчы ёсць людзі, якія гэта разумеюць. Але праблема ў тым, што тыя людзі, якія зараз знаходзяцца ў Польшчы ва ўладзе, яны вельмі жорстка заціснуты пад тую старую мадэль. Калі разглядаць новую мадэль, тут ёсць вялікая небяспека. Справа ў тым, што калі мяжа франціра зрушваецца на захад, фактычна на мяжу 1945 года, у гэтым выпадку пажадана, каб Расія з Беларуссю не атрымалі нешта добрае. Трэба, каб на гэтай тэрыторыі былі хаос і жах... І стваральнікам гэтага хаосу павінна быць Польшча. І таму Польшчу зараз будуць вельмі актыўна прымушаць да таго, каб яна пачала вайну. Іншая справа, што гэтага можа не атрымацца", - адзначае Хазін.
Унутры Польшчы зараз вельмі сур’ёзныя праблемы, таму што значная частка польскага насельніцтва не падтрымлівае агрэсіўныя планы польскага кіраўніцтва, лічыць эксперт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Польшча нарошчвае ваенны кантынгент каля мяжы з Беларуссю – фота
У Польшчы на рэферэндум вынясуць пытанне аб зносе загароды на мяжы з Беларуссю
Польшча размесціць на мяжы з Беларуссю 10 тысяч салдат