МІНСК, 15 жні – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў індыйскага калегу Драупадзі Мурму і кіраўніка ўрада гэтай краіны Нарэндру Мадзі з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці Індыі, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Лукашэнка лічыць, што Мінск і Нью-Дэлі зацікаўлены ў паглыбленні супрацоўніцтва і яго практычным напаўненні. Пра гэта, паводле слоў прэзідэнта, сведчыць адкрыццё кампаніяй "Белавія" рэгулярных авіярэйсаў паміж дзвюма краінамі, зацікаўленасць Індыі ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў, а такіх сферы, як выпуск сельгастэхнікі, электратранспарту і фармпрэпаратаў. Акрамя таго, краіны павялічваюць навуковыя, адукацыйныя, турыстычныя і культурныя сувязі.
У віншаванні прэзідэнту Індыі Лукашэнка звярнуў увагу, што гэтая станоўчая тэндэнцыя можа захавацца, але толькі сумеснымі намаганнямі. Ён адзначыў, што зрабіць гэта можна ў тым ліку і праз правядзенне візітаў на розных узроўнях.
У тэксце паслання прэм’ер-міністру Нарэндры Модзі гаворыцца, што Беларусь заўсёды была і застаецца надзейным партнёрам Індыі ў Еўрапейскім рэгіёне.
Беларускі лідар адзначыў, што Беларусь і Індыя за гады супрацоўніцтва наладзілі эфектыўныя сувязі ў сферах эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры.
"А сёння адкрываем новыя напрамкі супрацоўніцтва ў дадатак да існуючых маштабных праектаў", - дадаў ён.
Лукашэнка яшчэ раз пацвердзіў, што Мінск накіраваны на пашырэнне дыялогу з Нью-Дэлі ў тым ліку і ў рамках міжнародных арганізацый. Ён падзякаваў індыйскаму боку за праведзеную работу па далучэнні Беларусі да ШАС.
Разам з тым Прэзідэнт разлічвае, што Індыя ратыфікуе неабходны мемарандум як можна хутчэй, каб Беларусь ужо ў бліжэйшы час магла стаць членам гэтай арганізацыі.
Таксама Беларусь зацікаўлена далучыцца і да БРІКС. "У сувязі з чым накіравалі заяўку і спадзяёмся на вашу падтрымку ў гэтым пытанні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка таксама запэўніў індыйскага прэм’ера, што будзе рад сустрэчы з ім у Мінску ці Нью-Дэлі, або гатоў правесці перагаворы на міжнародных мерапрыемствах. Ён хацеў бы абмеркаваць шляхі ўзняцця беларуска-індыйскіх адносін на ўзровень стратэгічнага партнёрства.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Індыя заявіла аб прагрэсе ў пытанні ўступлення Беларусі ў ШАС
Індыя мае патрэбу ў беларускім каліі – пасол
Беларусь наросціць экспарт з Індыяй, краінамі Афрыкі і паўднёва-ўсходняй Азіі