МІНСК, 15 жні – Sputnik. Узброеныя сілы Расіі ракетным ударам прычынілі істотную шкоду ваенна-прамысловаму комплексу Украіны, паведамілі ў Мінабароны РФ у аўторак.
"Сёння ноччу Узброенымі сіламі Расійскай Федэрацыі нанесены засяроджаны ўдар высокадакладнай зброяй вялікай далёкасці паветранага і марскога базіравання па ключавых прадпрыемствах ваеннай прамысловасці кіеўскага рэжыму", - праінфармавалі ў абаронным ведамстве.
Там заявілі, што мэта ўдару дасягнута, усе прызначаныя аб’екты знішчаны – ВПК Украіны "нанесены значны ўрон".
Атакі УСУ адбіты
У Мінабароны РФ паведамілі, што за мінулыя суткі расійскія войскі адбілі шэсць атак праціўніка на купянскім кірунку – тут Кіеў страціў да 100 вайскоўцаў, польскую самаходку Krab, дзве славацкія Zuzana-2 і "Гвоздику". У міністэрстве ўдакладнілі, што супраць падраздзяленняў "Заходняй" групоўкі былі кінуты штурмавыя групы 14-й і 32-й механізаваных, 95-й дэсантна-штурмавой брыгад УСУ. Баі праходзілі каля населеных пунктаў Навасёлаўскае (ЛНР), Альшана і Сінькоўка на Харкаўшчыне.
На запарожскам кірунку на працягу сутак УСУ падчас няўдалых спроб наступаць, а такіх было тры, страцілі звыш 200 байцоў з 82-й дэсантна-штурмавой брыгады стратэгічнага рэзерву. Удары па праціўніку наносіла вайсковая авіяцыя і артылерыя УС РФ. Ліквідаваны 5 танкаў, 6 БМП, дзве бронемашыны, два аўто і дзве гаўбіцы "Мста-Б".
Што да данецкага напрамку, то там падраздзяленні групоўкі "Паўднёвая" паспяхова адбілі 11 атак ўкраінскіх войск. Кіеў пазбавіўся да 230 салдат, двух БМП, амерыканскай самаходкі М109 Paladin і "Акацыі". Баі вяліся паблізу Белагароўкі, Раздолаўкі, Краснагораўкі і Невельскага ў ДНР.
На паўднёваданецкім напрамку за мінулыя 24 гадзіны страты праціўніка склалі да 200 ваеннаслужачых, знішчаны 10 адзінак тэхнікі, у тым ліку амерыканская контрбатарэйная РЛС і баемашына ЗРК "Страла-10", расказалі ў Мінабароны РФ.
Праца СПА і прамежныя вынікі спецаперацыі
Па даных ведамства, за апошнія суткі расійскія сістэмы СПА збілі 25 украінскіх беспілотнікаў, чатыры крылатыя ракеты SCALP-EG і два снарады РСЗА "Ураган". Задачы паспяхова былі выкананы ў раёнах населеных пунктаў Лісічанск, Сватава ЛНР, Валнаваха, Горлаўка, Макееўка ДНР і Такмак Запарожскай вобласці.
Усяго з пачатку спецаперацыі расійскія вайскоўцы ўжо знішчылі 458 самалётаў УСУ, 246 верталётаў, 5 761 БПЛА, 431 ЗРК, 11 315 танкаў і іншых баявых бронемашын, 1 144 баявыя машыны РСЗА, 5 893 гарматы палявой артылерыі і мінамёты і 12 246 адзінак спецыяльнай ваеннай аўтатэхнікі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Расія можа перагледзець рашэнне аб невыкарыстанні касетных боепрыпасаў
Штурмавыя атрады групоўкі войск РФ працягваюць ісці на Купянск
Атака дронаў УСУ спынена ў РФ на тэрыторыі дзвюх абласцей і Севастопаля