Беларусь у палітыцы абапіраецца на Расію і Кітай – Лукашэнка

Улады рэспублікі робяць стаўку на шматпалярнае светаўладкаванне і развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку, з Пекінам.
Sputnik
МІНСК, 17 жні – Sputnik. Супрацоўніцтва Беларусі і Кітая не накіравана супраць трэціх краін, заявіў у Палацы Незалежнасці кіраўнік дзяржавы падчас сустрэчы з міністрам абароны КНР Лі Шанфу.
Паводле слоў беларускага лідара, абстаноўка ў свеце зараз нестабільная, адбываюцца турбулентныя падзеі. Таму даводзіцца быць моцнымі, бо паважаюць толькі сілу.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рэспубліка засноўвае сваю палітыку на эканоміцы і дыпламатыі. І ў Мінску ўдзячны Пекіну за ваенна-тэхнічную і ваенную падтрымку.
"Мы ў гэтым плане перш за ўсё абапіраемся на нашых сяброў. І перш за ўсё Расійскую Федэрацыю і Кітай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што супрацоўніцтва Беларусі і Кітая мае вялікае значэнне, але "ні ў якім разе не будзе накіравана супраць трэціх краін. Нам гэта не патрэбна. Нам трэба засцерагчы свае дзяржавы і свае народы".
На яго думку, бачанне бягучага становішча і будучыні на сусветнай арэне ў Мінска і Пекіна поўнасцю супадаюць. Гэта бачна на працягу трох дзесяцігоддзяў.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Беларусь і Кітай – прыхільнікі шматпалярнага свету, а таксама тэрытарыяльнай цэласнасці і меж, якія аформіліся па выніках Другой сусветнай вайны.
На заканчэнне беларускі лідар папрасіў кітайскага палітыка перадаць прывітанне старшыні КНР Сі Цзіньпіну і яго жонцы Пэн Ліюань.
У сваю чаргу Лі Шанфу ад імя старшыні КНР перадаў Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданні і прывітаў.
Пасля чаго нагадаў, што ў пачатку бягучага года кіраўнік беларускай дзяржавы наведваў Кітай і тады на вышэйшым узроўні былі дасягнуты важныя дамоўленасці.
"Мэтай майго візіту ў Беларусь з'яўляецца менавіта рэалізацыя важных дамоўленасцей на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і далейшае ўмацаванне двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва", - канстатаваў міністр абароны КНР.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Пекін высока ацаніў намаганні Мінска па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу – Мінабароны
Лі Шанфу: Кітай і Беларусь – жалезныя браты
Хрэнін: Беларусь і Кітай выйшлі на беспрэцэдэнтна высокі ўзровень супрацоўніцтва