Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Больш за 200 юных беларусаў адпачылі ў Расіі па праграмах Рассупрацоўніцтва

Таленавітыя рабяты – пераможцы праектаў "Здравствуй, Россия!", "Большая перемена" і "Новое поколение" – пабывалі ў розных кутках Расіі пры падтрымцы Рускага Дома.
Sputnik
МІНСК, 17 жні – Sputnik. Моладзі Беларусі і Расіі трэба мець больш зносін, каб умацоўваць Саюзную дзяржаву, такое меркаванне выказаў кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі Юрый Макушын у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Праект "Здравствуй, Россия!" праводзіцца ўжо больш за 15 гадоў. Яго ўнікальнасць у "глыбокім апусканні", што дазваляе маладым людзям за кароткі прамежак часу атрымаць уяўленне аб значных культурна-гістарычных аб’ектах, дасягненнях і жыцці ў сучаснай Расіі, а таксама сутыкнуцца з рускімі традыцыямі і звычаямі.
"У гэтым годзе пры падтрымцы Рускага Дома было 12 паездак. Рабяты ездзілі на Урал, на Каўказ, у Дагестан, Ямала-Ненецкую і Ханты-Мансійскую аўтаномную акругу. Усяго расійскія рэгіёны наведала па гэтай праграме каля ста чалавек", - сказаў Макушын.
Анастасія Нагібенка з Мінска ў рамках праекта "Здравствуй, Россия!" пабывала ў міжнародным дзіцячым лагеры "Артек". Дзяўчына захапляецца нейратэхналогіямі і космасам. Перамогу ў конкурсе і пуцёўку ў "Артек" ёй прынёс менавіта "зорны праект" – работа па абліччы будучай касмічнай станцыі.
"У "Артеке" я сустрэла шмат новых сяброў. Мы шмат размаўлялі і будавалі планы на будучыню. Я яшчэ хачу паўдзельнічаць у конкурсах, пабываць у розных рэгіёнах Расіі. Таксама я ведаю, што Рассупрацоўніцтва падтрымлівае беларускую моладзь пры паступленні ў расійскія ВНУ. Буду удзельнічаць у алімпіядах, спадзяюся выйграць і стаць студэнткай прэстыжнай ВНУ ў Маскве", - падзялілася планамі Анастасія.
Удзельнік іншага праекта Рассупрацоўніцтва "Новое поколение" Антон Майскі стаў удзельнікам форуму "Белая вода Сибири" на горным Алтаі.
"Гэта ўнікальны праект. Нязведаныя месцы. Але акрамя ўражанняў мы з рабятамі з Расіі шмат гаварылі аб сумесных праектах. Напрыклад, арганізаваць маладзёжны маршрут, для аматараў актыўнага адпачынку, які адначасова праходзіў бы і па Беларусі, і па Расіі", - сказаў Антон.
Паводле яго слоў, гэта можа быць сплаў па Дняпры, або шматдзённы веласіпедны тур.
Як адзначыў Макушын, усяго гэтым летам па розных праграмах пабывала больш за 200 хлопчыкаў і дзяўчынак з Беларусі.
Гаворачы аб будучыні, ён падкрэсліў, што самым маштабным праектам стане Сусветны фестываль моладзі, які пройдзе ў Сочы ў сакавіку 2024 года. Плануецца, што ў аўтарытэтным форуме возьмуць удзел каля 700 чалавек з Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лета з Рускім Домам у Беларусі: падрабязнасці новых праектаў
Расія хоча прыцягнуць у свае ВНУ больш студэнтаў з Беларусі
Беларусь і Расія плануюць новыя праекты ў сферы адукацыі