Культурна-адукацыйныя паездкі па гістарычных мясцінах Расійскай Федэрацыі "Здравствуй, Россия" праводзяцца штогод на працягу больш за 15 гадоў для маладых суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, пераможцаў конкурсаў на веданне расійскай гісторыі, культуры і рускай мовы.
За гэты час у паездках прынялі ўдзел больш за пяць тысяч чалавек. Большасць з іх – прадстаўнікі рускамоўнай моладзі з краін СНД, Саюзнай дзяржавы, Прыбалтыкі, Абхазіі, Паўднёвай Асеціі і шэрага краін Еўропы. Удзельнікамі праграмы таксама станавіліся актыўныя маладыя юнакі і дзяўчаты з Амерыкі, Аўстраліі і Афрыкі.
Праект Рассупрацоўніцтва з’яўляецца ўнікальным для суайчыннікаў на маладзёжным напрамку. Фармат яго рэалізацыі ў выглядзе "глыбокага апускання" дазваляе маладым людзям за кароткі прамежак часу атрымаць уяўленне аб значных культурна-гістарычных аб’ектах, дасягненнях і жыцці ў сучаснай Расіі, а таксама сутыкнуцца з традыцыямі і звычаямі, адчуць дыяспаральную згуртаванасць і этнакультурную ідэнтычнасць.
У рамках праекта гэтым летам рабяты з Беларусі пабывалі ў міжнародным дзіцячым лагеры "Артек", а таксама на рафтынг-форуме "Белая вода Сибири".
Якія яшчэ праекты курыруе Рускі Дом у Беларусі? Колькі беларускай моладзі пабывала гэтым летам у Расіі? І якія новыя маршруты ў перспектыве адкрыюцца для моладзі Саюзнай дзяржавы?
На гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
Удзельнікі:
кіраўнік прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь Юрый МАКУШЫН;
удзельнікі праекта "Здравствуй, Россия" Настасся НАГІБЕНКА, Канстанцін ФУРС, Марына ЛОМАЦЬ;
удзельнік форуму "Белая вода Сибири" Аляксандр Майскі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларускія школьнікі змогуць бясплатна адпачыць у "Артеке"
Новыя праекты партыі "Белая Русь" і Рассупрацоўніцтва
Рассупрацоўніцтва назвала ролю музеяў у асветніцкай дзейнасці