МІНСК, 17 жні – Sputnik. Кіраўнік кітайскага абароннага ведамства Лі Шанфу падчас перагавораў са сваім беларускім калегам Віктарам Хрэніным высока ацаніў намаганні Беларусі ўрэгуляваць сітуацыю ва Украіне, паведаміў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва – памочнік міністра абароны Беларусі Валерый Равенка.
Нагадаем, што міністар абароны Кітая прыбыў у сераду з афіцыйным візітам у Мінск, дзе ўжо правёў перагаворы з кіраўніком беларускай мінабароны.
"У рамках перагавораў міністраў абароны Беларусі і Кітая кітайскі бок адзначыў, што будзе паслядоўна прытрымлівацца мірных перагавораў і высока ацаніў намаганні Беларусі па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне", - напісаў Равенка ў сваім акаўнце ў сацсетцы Х (былой Twitter).
Акрамя таго, Шанфу запрасіў кіраўніка беларускага абароннага ведамства з візітам у адказ у Кітай.
Шанфу прабудзе ў Мінску да 18 жніўня. Акрамя сустрэчы з кіраўніцтвам Мінабароны Беларусі, у яго запланавана наведванне шэрага ваенных аб’ектаў Узброеных сіл Беларусі.
Для ўмацавання ваеннага супрацоўніцтва
Раней паведамлялася, што Лі Шанфу наведае Маскву і Мінск 14-19 жніўня па запрашэнні кіраўнікоў абаронных ведамстваў Расіі і Беларусі Сяргея Шайгу і Віктара Хрэніна.
У расійскай сталіцы кітайскі палітык прыме ўдзел у XI Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы і сустрэнецца з кіраўнікамі абаронных ведамстваў Расіі і іншых краін.
Эксперты мяркуюць, што пасля візіту кіраўніка Мінабароны КНР Лі Шанфу Беларусь, Расія і Кітай значна паглыбяць супрацоўніцтва ў ваеннай сферы. Акрамя таго, мяркуецца, што Кітай можа прасоўваць мірныя перагаворы па ўкраінскім крызісе.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лукашэнка сказаў, што ўважліва сочыць за СВА ва Украіне
Захад спрабуе сабраць нацысцкую кааліцыю супраць Беларусі і РФ – Лаўроў
Лукашэнка: ёсць вялікія перадумовы для заканчэння вайны ва Украіне