МІНСК, 19 жні – Sputnik. Савет міністраў зацвердзіў змяненні ў пастанову "Аб воінскім абавязку і воінскай службе", якая прадугледжвае парадак праходжання ваенных і спецыяльных збораў.
Пастанова апублікавана за подпісам першага віцэ-прэм’ера Мікалая Снапкова. Цяпер ваеннаабавязаныя без афіцэрскіх званняў будуць прызывацца наступным чынам:
першага разраду – да 5 разоў (раней да 3 разоў);
другога разраду – да 3 разоў (раней да 2 разоў);
трэцяга разраду – 1 раз (раней 1 раз працягласцю да 35 дзён).
Прызыў на ваенныя зборы афіцэраў запасу зараз будзе праходзіць наступным чынам:
першага разраду – да 10 разоў;
другога і трэцяга разрадаў – да 5 разоў.
Цікава, што раней прызыў першаразраднікаў праходзіў раз у два гады на два месяцы, а другаразраднікі прызываліся да двух разоў на 35 дзён.
"Прызыў ваеннаабавязаных на ваенныя зборы ў органы дзяржаўнай бяспекі, орган дзяржаўнай аховы, Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, на вучэбныя зборы ў воінскія часці і падраздзяленні ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў, органы пагранічнай службы праводзіцца па персанальных спісках, накіраваных названымі дзяржаўнымі органамі ў ваенныя камісарыяты, УКДБ па абласцях за месяц да пачатку іх правядзення", - гаворыцца ў тэксце пастановы.
Такім чынам, асобна ў рэспубліцы будуць праводзіцца зборы ваеннаабавязаных, якія стаяць на мабілізацыйным уліку ў КДБ.
Праводзіцца такія зборы будуць за кошт сродкаў органаў дзяржаўнай бяспекі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Мінабароны: фіксуюцца спробы пранікненняў на ахоўныя аб’екты
Сілы спецаперацый УС Беларусі пры падрыхтоўцы ўлічваюць вопыт СВА – Мінабароны
Беларускія вайскоўцы правялі занятак з лазернай зброяй