МІНСК, 21 жні – Sputnik. Рашэнне літоўскага боку часова закрыць пад надуманымі падставамі пункты пропуску "Лоша-Шумскас" і "Відзы-Твярачус" прадыктавана палітычна матываваным жаданнем стварыць перашкоды для ўласных грамадзян, якія ў тым ліку рэгулярна наведваюць Беларусь у рамках бязвізавага рэжыму, сказалі ў прэс-службе МЗС.
У беларускім знешнепалітычным ведамстве нагадалі, што літоўскія ўлады даўно і беспаспяхова робяць спробы не дапусціць паездак сваіх грамадзян у Беларусь. Для гэтага афіцыйны Вільнюс складае пагрозы ў стылі халоднай вайны. Гэта робіцца для таго, каб схаваць рэальны стан спраў у Беларусі, бо сытуацыя ў рэспубліцы кантрастуе з тым, што адбываецца ў Літве і гучыць у заходняй прапагандзе.
Будучыя прэзідэнцкія выбары ў Літве заклапацілі мясцовыя ўлады, сцвярджаюць у беларускім знешнепалітычным ведамстве, таму што літоўцы бачаць, як у Беларусі бяспечна і камфортна. Нягледзячы на рэстрыкцыі ў рэспубліцы працуюць заводы, расце эканоміка, медыцына даступна, а на паліцах крам дастаткова тавараў.
"Беларусь адрэагуе на гэты крок Літвы спакойна, адказна і прагматычна, у тым ліку ў інтарэсах жыхароў суседніх краін. Якія-небудзь змяненні ў функцыянаванні бязвізавага рэжыму ў сувязі з узрастаючай нагрузкай на астатнія пункты пропуску на гэтым этапе не плануюцца", - запэўнілі ў МЗС.
Пры гэтым у беларускім знешнепалітычным ведамстве заклікалі літоўскія ўлады не ствараць штучныя бар’еры для грамадзян і бізнесменаў, не толькі беларускіх і літоўскіх, але і ЕС у цэлым.
Раней 18 жніўня стала вядома, што Літва закрыла на мяжы прапускныя пункты "Шумскас" (з беларускага боку "Лоша") і "Твярячус" ("Відзы").
Цяпер на беларуска-літоўскай мяжы працуюць толькі наступныя прапускныя пункты:
"Лаварышкес" ("Катлоўка"),
"Мядзінінкай" ("Каменны Лог"),
"Шальчынінкай" ("Беняконі"),
"Райгардас" ("Прывалка").
Літоўскія ўлады матывавалі закрыццё двух найменш абсталяваных пунктаў пропуску на літоўска-беларускай мяжы тым, што з тэрыторыі Беларусі пасля размяшчэння байцоў ПВК "Вагнер" нібыта зыходзіць пагроза.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Урад Літвы закрывае 2 КПП на мяжы з Беларуссю з 18 жніўня
Польшча размесціць на мяжы з Беларуссю 10 тысяч салдат
Беларуская мытня ўзмоцніць змены ў пунктах пропуску на мяжы з Літвой