МІНСК, 23 жні – Sputnik. Расавіяцыя паведаміла аб пачатку расследавання крушэння самалёта Embraer, якое адбылося сёння вечарам ў Цвярской вобласці Расіі.
Згодна са спіскам пасажыраў, на борце знаходзіўся чалавек з іменем і прозвішчам Яўген Прыгожын.
У Расавіяцыі ўдакладнілі, што самалёт належаў ТАА "МНТ-Аэра", якое спецыялізуецца на бізнес-перавозках. Паводле папярэдніх звестак, у ім былі сем пасажыраў і тры члены экіпажа.
У сваю чаргу ў МНС Расіі праінфармавалі, што ў Цвярской вобласці паблізу ад населенага пункта Кужанкіна адбылося падзенне прыватнага самалёта Embraer Legacy, які выконваў рэйс Масква – Санкт-Пецярбург.
"На борце знаходзіліся 10 чалавек, з іх 3 члены экіпажа. Паводле папярэдняй інфармацыі, усе, хто знаходзіўся на борце, загінулі", - сказана ў Telegram-канале ведамства.
Праводзяцца пошукавыя работы, гаворыцца там.
Губернатар Цвярской вобласці Ігар Рудзеня заявіў, што ўзяў на кантроль сітуацыю з крушэннем грамадзянскага самалёта на тэрыторыі рэгіёна. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада вобласці.
"Сітуацыю ўзяў на кантроль губернатар Цвярской вобласці Ігар Рудзеня. Цяпер на месцы працуюць прадстаўнікі праваахоўных органаў, МНС", - сказана ў паведамленні.
Супрацоўнікі МНС РФ падчас тушэння пажару на месцы крушэння прыватнага самалёта Embraer Legacy паблізу ад населенага пункта Кужанкіна Балагоўскага раёна Цвярской вобласці
© СК РФ
/ У прыватнасці, устанаўліваюцца дэталі здарэння і ўдакладняецца колькасць загінулых у выніку крушэння Embraer Legacy.
Пошукавыя працы
Экстранныя службы паведамілі РІА Навіны, што на месцы крушэння самалёта знойдзены целы васьмі загінулых.
"Паводле ўдакладненай інфармацыі, на месцы крушэння паветранага судна знойдзены целы васьмі загінулых", - сказаў субяседнік агенцтва.
На месцы крушэння прыватнага самалёта Яўгена Прыгожына Embraer Legacy
© Sputnik / Михаил Царюк
/ Паводле яго слоў, на месцы катастрофы працягваюцца пошукава-выратавальныя работы.
Крымінальная справа
Па факце авіяцыйнага здарэння ў Цвярской вобласці Галоўным следчым упраўленнем СК РФ узбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 263 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правіл бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту), паведамляецца ў Telrgram-канале Следчага камітэта Расіі.
У СК РФ удакладнілі, што на месца выехала следчая група, будуць прызначаны неабходныя экспертызы для ўстанаўлення прычын катастрофы.
Спісак пасажыраў
Вечарам у сераду Расавіяцыя паведаміла, што, паводле звестак авіякампаніі "МНТ-Аэра", на борце самалёта Embraer сапраўды знаходзіліся сем пасажыраў, сярод якіх Яўген Прыгожын і Дзмітрый Уткін.
У ведамстве адзначылі, што выкананне рэйса ажыццяўлялася на падставе дазволу на выкарыстанне паветранай прасторы, выдадзенага ва ўстаноўленым парадку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
ПВК "Вагнер" будзе трэніраваць беларускіх вайскоўцаў на палігоне ў Брэсце
Васерман ацаніў, як зменіцца абстаноўка са з’яўленнем ПВК "Вагнер" у Беларусі
Байцы ПВК "Вагнер" трэніруюць тэрытарыялаў пад Асіповічамі