МІНСК, 23 жні – Sputnik. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч змагла прабіцца ў чвэрцьфінал парнага разраду турніру катэгорыі WTA-250, які праходзіць у амерыканскім Кліўлендзе.
У матчы 1/8 фіналу спартсменка выступала ў пары з расійскай тэнісісткай Кацярынай Аляксандравай. Дзяўчыны паспяхова адолелі амерыканскі дуэт тэнісістаў Джэймі Лоб і Далайны Х’юіт – 4:6, 6:3, 14:12.
Для таго, каб выйсці ў фінал беларуска-расійскаму тандэму трэба будзе атрымаць вікторыю ў рамках сустрэчы з яшчэ адной парай з ЗША – тэнісісткамі Элен Перэс і Ніколь Меліхар-Марцінес.
У рамках адзіночнага разраду Сасновіч і Аляксандрава сустрэнуцца на корце ўжо сёння. Пераможца сустрэчы зможа прайсці ў чвэрцьфінал адзіночнага разраду.
Прызавы фонд спаборніцтва складае 271 тыс долараў, а сам турнір завершыцца ўжо 26 жніўня.
Нядаўна адбылося абнаўленне міжнароднага рэйтынгу, так, Аляксандра Сасновіч змагла прасунуцца ў рэйтынгу WTA на шэсць месцаў і заняць 68-ю пазіцыю, у яе на рахунку 878 пунктаў. Першае месца рэйтынгу WTA займае польская спартсменка Іга Свёнтэк (9 955), трэцяе – амерыканка Джэсіка Пегула (5 945).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларус Івашка знаходзіцца на мяжы вылету з топ-100 АТР
Беларуская тэнісістка Яна Каладынска выйграла турнір W-40 у Перу
Беларусь не знімае з парадку дня Алімпіяду-2024 – Мінспорту