МІНСК, 24 жні – Sputnik. Беларусь падтрымлівае ініцыятыву аб пачатку работы над сярэднетэрміновай перспектывай развіцця ЕАЭС, заявіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні міжурадавага савета ЕАЭС у Цахкадзоры ў Арменіі.
Паводле яго слоў, неабходна абмеркаваць пытанне прыярытэтаў далейшага развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза, таму што гэтага патрабуюць існуючыя выклікі і абстаноўка, якая хутка змяняецца.
"Асноўныя выгады ад забеспячэння чатырох базавых свабод (гэта рух рабочых рук, капіталу, тавараў, паслуг) мы ўжо атрымалі ў асноўным", - лічыць кіраўнік беларускага ўрада.
Раман Галоўчанка адзначыў, што ЕАЭС ужо аддаў свой стартавы капітал і "патрабуе запуску і прасоўвання новых фарматаў эканамічнага ўзаемадзеяння".
"Беларускі бок, безумоўна, падтрымлівае ініцыятыву аб пачатку работы над сярэднетэрміновай перспектывай развіцця ЕАЭС", - запэўніў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення ЕАЭС аб вызначэнні паходжання тавараў
Патэнцыял ЕАЭС дапаможа нарасціць гандаль з Бішкекам – Сівак
Грыц: Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі – гэта інтэграцыйнае ядро ЕАЭС