Галоўчанка: ЕАЭС павінен выпрацаваць кансалідаваны адказ на санкцыі Захаду

Прэм’ер-міністр нагадаў, што рашэнне аб выпрацоўцы мер у адказ на заходнія санкцыі было прынята яшчэ ў 2021 годзе, на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета.
Sputnik
МІНСК, 24 жні – Sputnik. Кіраўнік беларускага ўрада Раман Галоўчанка звярнуўся з заклікам да краін Еўразійскага эканамічнага саюза выпрацаваць кансалідаваныя меры ў адказ на санкцыі Захаду.
"Не магу не нагадаць аб тым, што да гэтага часу мы не прынялі субстантыўных рашэнняў па выпрацоўцы механізма прыняцця адказных кансалідаваных мер рэагавання на эканамічны націск, які аказваецца на дзяржавы-члены ЕАЭС трэцімі краінамі", - сказаў беларускі прэм’ер на пасяджэнні міжпраўсавета саюза ў Цахкадзоры (Арменія) у чацвер.
Ён падкрэсліў, што гэта не проста пажаданне Мінска – такое рашэнне было прынята яшчэ на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета ў 2021 годзе.
Галоўчанка прапанаваў прыняць меры па стварэнні эфектыўнага механізма супрацьдзеяння націску Захаду і выканаць даручэнні кіраўнікоў дзяржаў-членаў ЕАЭС.

Новыя тэхналогіі

Кіраўнік урада Беларусі таксама заявіў аб неабходнасці паглыбляць узаемадзеянне краін ЕАЭС у сферы новых тэхналогій. У прыватнасці, ён указаў на работу ў сферы штучнага інтэлекту, на інавацыйнае супрацоўніцтва і новыя адукацыйныя стандарты.
Паводле яго слоў, усё гэта павінна стаць рэальным напрамкам развіцця саюза, і таму патрэбны сумесныя прагнозы навукова-тэхналагічнага развіцця.
"Нельга дзейнічаць растапыранымі пальцамі. Трэба аб’яднаць патэнцыялы і рэалізоўваць рэальныя навуковыя і навукова-тэхнічныя праекты", - перакананы Галоўчанка.
У ЕАЭС уваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Арменія.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
ЕАЭС патрэбны новыя фарматы эканамічнага ўзаемадзеяння – Галоўчанка
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення ЕАЭС аб вызначэнні паходжання тавараў
Патэнцыял ЕАЭС дапаможа нарасціць гандаль з Бішкекам – Сівак