МІНСК, 24 жні – Sputnik. Сумеснае аператыўна-стратэгічнае вучэнне "Баявое брацтва-2023" пройдзе на тэрыторыі Беларусі з 1 па 6 верасня, паведаміла прэс-служба Мінабароны краіны.
Воінскія кантынгенты, якія бяруць удзел у манеўрах, пачнуць перадыслакацыю ў рэспубліку заўтра, 25 жніўня.
Адзначаецца, што падчас манеўраў будуць задзейнічаны палігоны і ўчасткі мясцовасці трох абласцей – Мінскай, Брэсцкай і Гродзенскай. Усяго для ўдзелу ў вучэннях заяўлена больш за 2 500 вайскоўцаў і больш за 500 адзінак узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.
У рамках "Баявога брацтва-2023" у Беларусі пройдуць чатыры спецыяльныя вучэнні:
"Узаемадзеянне-2023", у рамках якога Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання АДКБ адпрацуюць задачы па прымяненні сіл і сродкаў у мэтах урэгулявання крызіснай сітуацыі ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне;
"Пошук-2023" – з сіламі і сродкамі разведкі;
"Эшалон-2023" – з сіламі і сродкамі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння войск АДКБ;
"Бар’ер-2023" – з сіламі і сродкамі РХБЗ і медыцынскага забеспячэння. Гэтае вучэнне адбудзецца на тэрыторыі Беларусі ўпершыню.
У гэтыя ж даты ў рэспубліцы адбудзецца спецыяльнае вучэнне выратавальных падраздзяленняў краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы "Скала-2023".
Нагадаем, што ў АДКБ акрамя Беларусі ўваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія і Таджыкістан.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Краіны АДКБ здольны забяспечыць гатоўнасць да біяпагроз
МНС просіць з разуменнем паставіцца да перамяшчэння спецтэхнікі ў Астраўцы
Краіны АДКБ распрацуюць новую Канцэпцыю калектыўнай бяспекі