Год таму Аляксандр Лукашэнка 1 верасня 2022-га сустрэўся са студэнтамі і навучэнцамі і правёў адкрыты ўрок "Гістарычная памяць – дарога ў будучыню". Тады ён прадэманстраваў школьнікам першы беларускі ноўтбук, сабраны на заводзе Horizont.
Лукашэнка на саміце ШАС, які прайшоў 15-16 верасня ў Самаркандзе.
28 верасня 2022 года Лукашэнка прыбыў у Абхазію. Сустрэча з прэзідэнтам Абхазіі Асланам Бжанія прайшла на дзяржаўнай дачы ў Піцундзе.
13 кастрычніка прэзідэнт Беларусі выступіў на шостым саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА).
"Пашырэнне супрацоўніцтва АДКБ, ШАС і НУМДА здольна закласці магутны фундамент як для паспяховага развіцця еўразійскай прасторы, так і для бяспекі дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у гэтых аб’яднаннях", - сказаў Лукашэнка.
21 кастрычніка 2022 года беларускі лідар наведаў агульнавайсковы палігон Абуз-Лясноўскі. Кіраўніку дзяржавы паказалі айчынныя беспілотныя лятальныя апараты, а таксама беларускія індывідуальныя аптэчкі.
19 снежня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які прыбыў у Мінск на перагаворы.
Прэзідэнт Беларусі наведаў 24 снежня Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Гагарына ў Зорным Гарадку Расіі, дзе адбываўся адбор кандыдатаў ад рэспублікі на палёт да МКС. Сын прэзідэнта Мікалай патрэніраваўся прыстыкоўваць касмічны карабель "Союз МС" да МКС.
Прэзідэнт Беларусі правёў два насычаныя падзеямі дні 31 студзеня і 1 лютага на поўдні Афрыкі – ён знаходзіўся з дзяржаўным візітам у Зімбабвэ. Аляксандр Лукашэнка і Эмерсан Мнангагве не абмежаваліся толькі дзелавой праграмай: прэзідэнт Беларусі наведаў ферму кракадзілаў і знакаміты вадаспад Вікторыя на рацэ Замбезі.
Беларускі лідар двойчы наведаў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты (да візіту ў Зімбабвэ і пасля), дзе правёў шэраг сустрэч і перагавораў. З асноўных напрамкаў, якія абмяркоўваліся, - пытанні бяспекі і эканоміка. Закраналася тэма інвестпраекта "Паўночны бераг", які рэалізуецца ў Беларусі.
Лукашэнка прыняў удзел у штогадовым спартыўным мерапрыемстве "Мінская лыжня", якое 25 лютага гэтага года адбылося ў комплексе "Раўбічы".
Сустрэча прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КНР Сі Цзіньпіна прайшла ў Пекіне ў рамках дзяржаўнага візіту беларускага лідара ў Кітай 1-2 сакавіка 2023 года. Лідары краін прынялі сумесную заяву аб далейшым развіцці ўзорных адносін усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства Беларусі і КНР у новую эпоху.
Аляксандр Лукашэнка сёлета пабываў з візітам у Іране. 13 сакавіка адбыліся перагаворы з Эбрахімам Раісі, па выніках якіх бакі падпісалі пакет дакументаў, уключаючы дарожную карту супрацоўніцтва да 2026 года.
6 красавіка 2023. Аляксандр Лукашэнка перад пачаткам пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета (ВДС) Саюзнай дзяржавы ў Маскве.
У рамках Рэспубліканскага суботніка 22 красавіка Лукашэнка з сынам Мікалаем добраўпарадкоўвалі мемарыял у "Хатыні".
9 мая 2023. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у святочным мерапрыемстве ў Маскве – парадзе, прысвечаным 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У той жа дзень Лукашэнка па традыцыі прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Перамогі ў Мінску.
9 чэрвеня 2023. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Сочы ў нефармальнай абстаноўцы.
Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўскладання вянка і кветак у мемарыяльным комплексе "Курган Славы" ў Дзень Незалежнасці 3 ліпеня.
Аляксандр Лукашэнка 13 ліпеня 2023 года на цырымоніі адкрыцця ХХХІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".
23 ліпеня 2023. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка каля Марскога Мікольскага сабора ў Кранштаце. На выхадзе з храма яны сустрэлі шмат турыстаў, якія пачалі з імі фатаграфавацца.
Падчас гэтага візіту Лукашэнкі ў Расію лідары краін правялі перагаворы ў Канстанцінаўскім палацы ў Стрэльні, а затым адправіліся ў Кранштат, дзе наведалі Музей ваенна-марской славы і Кранштацкі марскі сабор. Таксама яны пабывалі на востраве Валаам.
Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гродзенскую вобласць 3 жніўня паабедаў з трактарыстамі.
11 жніўня беларускі лідар азнаёміўся з перспектывамі развіцця авіяцыйнай галіны Беларусі.