Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Пуцін пагаварыў з Лукашэнкам па тэлефоне

Расійскі лідар павіншаваў свайго беларускага калегу з днём нараджэння – сёння прэзідэнту Беларусі спаўняецца 69 гадоў.
Sputnik
МІНСК, 30 жні – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі пацвердзілі ўзаемны настрой на далейшае ўмацаванне расійска-беларускага саюзніцтва, паведамілі ў прэс-службе Крамля.
Сёння Уладзімір Пуцін па тэлефоне павіншаваў свайго беларускага калегу Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння.
"Падчас тэлефоннай размовы (…) пацверджаны ўзаемны настрой на далейшае ўмацаванне расійска-беларускага саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства", - сказана ў паведамленні.
Раніцай 30 жніўня Пуцін накіраваў прэзідэнту Беларусі віншавальную тэлеграму.
Віншаванне з днём нараджэння беларускаму лідару накіравала таксама спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка. У віншавальнай тэлеграме яна назвала Лукашэнку мэтанакіраваным і маштабным палітыкам, пажадала волатаўскага здароўя і невычэрпнай энергіі.
Таксама ў адрас Аляксандра Лукашэнкі прыйшло віншаванне ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Ён падзякаваў прэзідэнту Беларусі за яго ўклад у пабудову добрасуседскіх адносін паміж рускімі і беларусамі, а таксама за "ўвагу да служэння" Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 года. Сёння яму спаўняецца 69 гадоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Год Лукашэнкі ў фатаграфіях
Пуцін павіншаваў Лукашэнку з днём нараджэння
Украіна, Пуцін і СВА: поўная версія інтэрв’ю з Лукашэнкам – відэа