Фармальнай падставай да пачатку ваенных дзеянняў стала адмова Польшчы вярнуць Германіі Данцыг і даць Германіі шляхі ў абход Данцыгскага калідора для сувязі з Усходняй Прусіяй.
Паводле афіцыйнай версіі, першыя стрэлы Другой сусветнай вайны былі зроблены нямецкім браняносцам "Шлезвіг-Гальштэйн" у гавані Данцыга па невялікім польскім гарнізоне ў форце Вестэрплатэ на польскім узбярэжжы Балтыйскага мора.
У 4:30 раніцы германскі браняносец "Шлезвіг-Гальштэйн" быў прыведзены ў баявую гатоўнасць, а ў 4:45 пачаў абстрэл Вестэрплатэ.
Браняносец, быў дастаткова ўстарэлым – яго пабудавалі яшчэ ў 1904 годзе, але на ім стаялі больш за 20 гармат, якія і далі першы залп па форце. Акрамя таго, на борце карабля знаходзіўся батальён нямецкай марской пяхоты. У цэлым, нямецкія сілы вакол Вестэрплатэ налічвалі каля 3,5 тысячы чалавек.
Нападаючыя чакалі лёгкай перамогі, але гарнізон утрымліваў абарону на працягу 7 дзён. Толькі 8 верасня пасля капітуляцыі форта па дэкрэце Гітлера Данцыг увайшоў у склад Усходняй Прусіі.
Горад быў вызвалены савецкімі войскамі напрыканцы сакавіка 1945 года. Данцыг перайменавалі ў Гданьск, а часткам, якія яго штурмавалі, прысвоілі ганаровыя найменні гданьскіх.
Пасля вайны, па рашэнні Патсдамскай канферэнцыі, Усходняя Прусія была ліквідавана, яе паўднёвая частка – амаль дзве трэці тэрыторыі – была перададзена Польшчы, на чым настойваў Іосіф Сталін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Дапрацаваны праект плана мерапрыемстваў па святкаванні ў СНД 80-годдзя Перамогі
Шыкунец: РФ аказвае бясцэнную дапамогу ў расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе
80 гадоў таму завяршылася Курская бітва – унікальныя фота з архіва