Масква будзе адсочваць сітуацыю з вучэннямі Арменіі і ЗША – Пяскоў

Ерэван і Вашынгтон збіраюцца правесці сумесныя вучэнні, пры гэтым раней у Арменіі заявілі аб немэтазгоднасці правядзення вучэнняў АДКБ на тэрыторыі краіны.
Sputnik
МІНСК, 6 вер – Sputnik. Сумесныя вучэнні ЗША і Арменіі выклікаюць у Расіі насцярожанасць, Масква будзе адсочваць сітуацыю, заявіў журналістам у сераду прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
Абароннае ведамства Арменіі раней паведамляла аб тым, што вучэнні Вашынгтона і Ерэвана Eagle Partner адбудуцца ў сярэдзіне верасня. Краіны жадаюць павысіць аператыўную сумяшчальнасць падчас міратворчых місій.
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ пракаменціраваў дадзеную інфармацыю.
"Па вучэннях – безумоўна, скажам так, гэта выклікае насцярожанасць, асабліва ў цяперашняй сітуацыі. Таму будзем глыбока аналізаваць гэтыя навіны і адсочваць сітуацыю", - адзначыў Пяскоў.
Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у студзені бягучага года паведаміў, што на тэрыторыі краіны ў 2023-м не будуць праводзіцца вучэнні АДКБ, паколькі Ерэван лічыць гэта "немэтазгодным у цяперашняй сітуацыі".

Вучэнні АДКБ

Нагадаем, Беларус з 1 па 6 верасня праводзіла вучэнні АДКБ "Баявое брацтва-2023". У іх бралі ўдзел не толькі ваенныя, але таксама іншыя сілавыя ведамствы і ратавальнікі. Напрыклад, упершыню ў Беларусі арганізавана вучэнне сіл радыяцыйнай, хімічнай, біялагічнай аховы і медыцынскага забеспячэння "Бар’ер-2023".
За манеўрамі назіралі ваенныя аташэ з 15 дзяржаў.
Як адзначыў начальнік аб’яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў, усе пастаўленыя перад вайскоўцамі задачы, адпрацаваны. Сідараў звярнуў увагу, што на манеўрах быў зроблены акцэнт на упраўленні, арганізацыі і ўзаемадзеянні паміж падраздзяленнямі розных узброеных сіл і структур краін АДКБ.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Лаўроў: спроба Захаду пасварыць Расію і Арменію асуджана на правал
Пашыняна трывожыць, што АДКБ сыходзіць з Арменіі
У Крамлі пракаменціравалі адмову Ерэвана ад вучэнняў АДКБ