МІНСК, 6 вер – Sputnik. Новая сістэма абавязковага страхавання аўтаграмадзянскай адказнасці "Сіняя карта" пачала дзейнічаць паміж Беларуссю і Расіяй, паведамляе Расійскі саюз аўтастрахоўшчыкаў.
"Першае пагадненне, заключанае Расійскім саюзам аўтастрахоўшчыкаў (РСА) у рамках сістэмы "Сіняя карта" з Беларускім бюро па транспартным страхаванні (ББТС) пачало дзейнічаць у поўным аб'ёме", - гаворыцца на сайце РСА.
Раней, з 30 чэрвеня 2023 года, беларусы і расіяне страцілі магчымасць афармляць міжнародныя полісы "Зялёная карта" з-за таго, што было прыпынена членства РСА і ББТС у адпаведным пагадненні.
Цяпер часова, да 1 студзеня 2024 года, пры заключэнні дагавора "Сіняй карты" будуць выдаваць бланкі "Зялёнай карты". Потым з’явяцца новыя дакументы. Таксама, паводле новых правіл, пераважнай валютай разліку будзе нацвалюта краіны, у якой адбылося ДТЗ. Гэта значыць, калі інцыдэнт меў месца ў Беларусі, то гэта беларускія рублі.
Як паведамлялася, пасля выключэння Беларусі і Расіі з сістэмы "Зялёная карта", беларускія страхавыя кампаніі заключылі двухбаковыя пагадненні з трыма краінамі аб прадаўжэнні тэрміну "зялёных карт" яшчэ на год – да 28 чэрвеня 2024 года. Па гэтых страхоўках на асабістым аўто можна паехаць у Расію, Азербайджан і Турцыю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
"Зялёная карта": як беларусам паехаць за мяжу на аўтамабілі
Амаль аўтабан: як ідзе рэканструкцыя трасы Мінск – Віцебск
Новыя брэнды з КНР не змянілі попыт на аўтарынку Беларусі