ПАЛІГОН БРЭСЦКІ, 6 вер – Sputnik. На вучэннях у Беларусі былі адпрацаваны ўсе задачы, якія былі пастаўлены, сказаў начальнік аб’яднанага штаба АДКБ Анатоль Сідараў, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле яго слоў, сёння завяршыўся асноўны этап вучэнняў, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі. Адначасова праходзілі вучэнні разведчыкаў "Пошук", матэрыяльнага забеспячэння "Эшалон", падраздзяленні РХБЗ і медыцынскага забеспячэння "Бар’ер", КСАР "Узаемадзеянне".
"Усе вучэнні праведзены па адзінай задуме на розных палігонах Рэспублікі Беларусь", - адзначыў начальнік аб’яднанага штаба АДКБ.
Пры гэтым ён нагадаў, што паралельна ў рамках арганізацыі прайшло вучэнне МНС "Скала". У вучэннях прынялі ўдзел больш за 2,5 тысячы вайскоўцаў і больш за 500 адзінак тэхнікі. На вучэннях былі ваенныя назіральнікі з Ірана і Манголіі, а таксама ваенныя аташэ з 15 дзяржаў.
"У цэлым вучэнні АДКБ прайшлі арганізавана, паспяхова. Былі адпрацаваны ўсе пастаўленыя... задачы", - падкрэсліў ён.
На яго думку, вайскоўцы імкнуліся паказаць усе свае навыкі і ўменні.
"Адным словам, паказалі найвышэйшы ўзровень падрыхтоўкі і зладжанасці", - упэўнен начальнік аб’яднанага штаба АДКБ.
Сідараў звярнуў увагу, што на манеўрах быў зроблены акцэнт на упраўленні, арганізацыі і ўзаемадзеянні паміж падраздзяленнямі розных узброеных сіл і структур краін АДКБ.
"З задачай справіліся і вельмі паспяхова", - асабліва адзначыў Сідараў.
Пры гэтым ён нагадаў, што вучэнні з сіламі КСАР АДКБ праводзяцца на пастаяннай аснове. Штогод праводзяцца вучэнні рознага фармату.
"Асаблівую ўвагу ўдзяляем зладжанасці камандавання, якое выкарыстоўвае сучасныя сродкі кіравання і метады. Ведаючы адзін аднаго, паспяхова спраўляемся з пастаўленымі задачамі", - канстатаваў начальнік аб’яднанага штаба.
Ён растлумачыў, што ў АДКБ ёсць вялікая перавага перад астатнімі, таму што ў арганізацыі за асноўную мову прынята руская мова.
"Таму ў нас моўнага бар’ера няма па вызначэнні", - падсумаваў ён.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Намеснік генсакратара АДКБ: прапанаваны Мінскам план амаль выкананы
Выбухі, пажар, радыяцыя: вучэнні ратавальнікаў АДКБ прайшлі пад Барысавам – відэа
Тэхніка МНС Беларусі зацікавіла краіны АДКБ