МІНСК, 7 вер – Sputnik. Знешнегандлёвы абарот Беларусі і Расіі вырас за першае паўгоддзе на 11%, паведаміў гандлёвы прадстаўнік РФ у рэспубліцы Юрый Залатароў падчас прэс-канферэнцыі ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Менавіта ў Рэспубліцы Беларусь створана унікальная сістэма развіцця гандлёва-эканамічных адносін на рэгіянальным узроўні (з рэгіёнамі Расіі - Sputnik)", - падкрэсліў гандлёвы прадстаўнік.
Ён растлумачыў гэта тым, што вышэйшыя службовыя асобы краіны, віцэ-прэм’еры, міністры, губернатары курыруюць адносіны з той ці іншай вобласцю, краем або рэспублікай у складзе РФ.
Таксама пытаннямі рэгіянальнага супрацоўніцтва займаецца Міністэрства замежных спраў Беларусі, у якога акрамя пасольства ў Маскве ёсць яшчэ каля дзесятка рэгіянальных аддзяленняў. Гэта дазваляе вельмі прадуктыўна працаваць па ўсёй Расіі, звярнуў увагу Залатароў.
Ён адзначыў, што каля 68% расійскіх паставак у Беларусь – гэта ўклад Цэнтральнай і Прыволжскай федэральных акруг. Актыўна экспартуюць у рэспубліку таксама Ніжагародская і Чэлябінская вобласці, Башкортастан, Санкт-Пецярбург і Цюменская вобласць.
Сярод асноўных імпарцёраў беларускіх тавараў у Расію гандлёвы прадстаўнік назваў усё тыя ж федэральныя акругі, Санкт-Пецярбург і Ленінградскую вобласць, сібірскія і паўднёвыя рэгіёны.
У цэлым, паводле яго слоў, устойлівыя эканамічныя сувязі з Беларуссю падтрымліваюць больш за 80 суб’ектаў РФ, сказаў Залатароў.
Пры гэтым у Мінску пастаянна працуюць прадстаўніцтвы Ніжагародскай вобласці і Башкортастана, а таксама шоурум Чэлябінскай вобласці, працягнуў гандлёвы прадстаўнік. Ёсць у беларускай сталіцы і "Дом Масквы" (заснавальнік – Урад Масквы).
Форум рэгіёнаў
Юрый Залатароў нагадаў, што сёлета ў Башкортастане прайшоў юбілейны X Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, у рамках якога былі падпісаны кантракты больш як на 110 млрд расійскіх рублёў (3,7 млрд беларускіх). У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі 58-мі рэгіёнаў РФ і ўсіх абласцей Беларусі.
Аб’ём кантрактаў на іншым буйным форуме мінулага лета – міжнароднай прамысловай выставе "ИННОПРОМ" у Екацярынбургу – перавысіў 25 млрд расійскіх рублёў (каля 835 млн беларускіх). Напрыклад, дзякуючы гэтаму, у МАЗа з’явіўся заказ на пастаўку ў Расію каля 900 адзінак тэхнікі, а ў "Інтэграла" – электроннай кампанентнай базы на 1,5 млрд расійскіх рублёў (50 млн беларускіх), адзначыў гандлёвы прадстаўнік.
Рост тавараабароту
Ён звярнуў увагу на тое, што ў мінулым годзе доля Расіі ў знешнім гандлі Беларусі павялічылася на 10% – да 60%. Больш за тое, беларускі бок здолеў за кошт расійскага рынку кампенсаваць да 40% паставак, якія "выпалі" з-за санкцый Захаду.
Гандлёвы прадстаўнік таксама падкрэсліў, што ўпершыню ў гісторыі двухбаковых адносін сальда ўзаемнага гандлю стала станоўчым для Беларусі, а ў першай палове гэтага года тавараабарот паміж краінамі вырас на 11% адносна аналагічнага леташняга перыяду.
Пры гэтым знізіліся пастаўкі нафты і газу з Расіі, але РФ павялічыла экспарт неэнергетычнай прадукцыі ў Беларусь. Рэспубліка, у сваю чаргу, за студзень-чэрвень нарасціла пастаўкі на расійскі рынак транспартных сродкаў, прадукцыі хімпрама, абсталявання, вырабаў з металу, і давяла іх амаль да ўзроўню 2021 года, адзначыў Юрый Залатароў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Беларусь – Расія: асаблівасці ўзаемнага тавараабароту
Топ-3 рэгіёнаў Расіі па супрацоўніцтве з Беларуссю назвалі ў гандлёвым прадстаўніцтве
Тавараабарот Беларусі і Расіі ўжо дасягнуў $23,5 млрд – Андрэйчанка