Масква гатова садзейнічаць уступленню Беларусі ў БРІКС

У 2023 годзе Беларусь прыняла нацыянальныя законы аб тым, каб можна было па паскоранай працэдуры ўступіць у БРІКС.
Sputnik
МІНСК, 7 вер – Sputnik. Расійскі бок гатоў падтрымліваць імкненне Мінска ўступіць у БРІКС, заявілі ў міністэрстве замежных спраў Расійскай Федэрацыі, паведамляе РІА Навіны.
Там адзначылі, што заяўка Беларусі аб уступленні ў гэтую арганізацыю знаходзіцца ў прыярытэце, Масква гатова да таго, каб садзейнічаць гэтаму працэсу.
"(…) гатовы аказваць Мінску ўсялякае садзейнічанне на гэтым напрамку", - заявілі ў МЗС РФ.
Разам з тым там адзначылі важнасць разумення таго, што ўсе рашэнні ў БРІКС прымаюцца праз кансэнсус, таму для таго, каб Беларусь уступіла ў БРІКС, Мінску трэба заручыцца згодай усіх дзяржаў, якія ўваходзяць у арганізацыю.
Як раней заяўляў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік, які браў удзел у саміце БРІКС у Йоханэсбургу 22-24 жніўня, Мінск атрымаў дакладны пасыл ад краін-членаў БРІКС аб тым, што заяўка "знаходзіцца ў прыярытэце і яна будзе разгледжана".
Беларусь афіцыйна накіравала заяўку на ўступленне ў БРІКС у маі 2023 года.

Што такое БРІКС

Цяпер у БРІКС уваходзяць Бразілія, Расія, Індыя, Кітай і ПАР, аднак апошнім часам жаданне далучыцца да эканамічнага блока выказалі ўжо 23 дзяржавы, у іх ліку і Беларусь.
Нагадаем, што міжнародны саміт БРІКС прайшоў у Йоханэсбургу 22-24 жніўня пад старшынствам прымаючага боку – ПАР.
Прэзідэнт паўднёваафрыканскай рэспублікі Сірыл Рамафоса паведаміў, што ў склад БРІКС афіцыйна запрошаны Аргенціна, Егіпет, Іран, Эфіопія, ААЭ і Саудаўская Аравія. Паўнавартаснае членства новых дзяржаў пачнецца ў арганізацыі з 1 студзеня 2024 года.
Як паведаміла пазней кіраўнік МЗС ПАР Наледзі Пандор, у БРІКС сфакусавалі ўвагу на тых дзяржавах, якія "афіцыйна выказалі цікавасць" да ўступлення ў арганізацыю. Крытэрыі, якія прымяняліся пры адборы новых членаў, уключалі прыхільнасць прагрэсіўным ідэям, прызнанне ААН "вядучым сусветным інстытутам", "веру ў мір і захаванне міжнароднага права".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Мінск прапануе правесці адзіны саміт БРІКС-ЕАЭС-ШАС
Шэсць новых краін увойдуць у склад БРІКС
Алейнік: Беларусі ёсць што прапанаваць БРІКС