Кіраўнік МЗС РФ на прэс-канферэнцыі ў нядзелю адзначыў, што цяперашні саміт G20 аказаўся паспяховым, зараз, на яго думку, "дваццатка" перажывае ўнутраную рэформу.
Лаўроў адзначыў, што вынікі сустрэчы G20 нададуць пазітыўны імпульс намаганням па рэформе Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнай гандлёвай асацыяцыі.
Напярэдадні ў Індыі пачаўся саміт G20, па выніках пасяджэння ўдзельнік прынялі шэраг заяў, у прыватнасці, якія датычацца эканомікі і фінансаў, экалогіі, сусветнай бяспекі.
Размова ішла і аб сітуацыі ва Украіне. Як расказала шэрпа Расіі ў "Групе дваццаці" Святлана Лукаш, палова "дваццаткі" адмовілася трактаваць падзеі з пункту гледжання таго, як іх падаюць краіны Захаду.
Паводле яе слоў, у выніковай дэкларацыі была дасягнута "кансэнсусная мова".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Краіны G20 прынялі дэкларацыю: збожжавая здзелка павінна выконвацца
Лаўроў растлумачыў, на якіх умовах Расія прыме дэкларацыю G20
Лаўроў падвёў вынікі працы дыпламатыі за 2022 год – відэа