Кім Чэн Ын прыбыў у Расію напярэдадні, у аўторак, 12 верасня. Аднак месца яго сустрэчы з Уладзімірам Пуціным да апошняга моманту заставалася невядомым.
Уладзімір Пуцін прыехаў на касмадром "Восточный" каля паловы першага па мясцовым часе. У Мінску ў гэты час была палова сёмай раніцы. Прыкладна тады стала вядома, што тут і адбудуцца перагаворы з паўночнакарэйскім лідарам.
Намеснік старшыні ўрада РФ – паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта РФ у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе Юрый Трутнеў (злева) і генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыі па касмічнай дзейнасці "Роскосмос" Юрый Барысаў на касмадроме "Восточный".
Яшчэ прыкладна праз паўгадзіны на касмадром прыехаў і Кім Чэн Ын.
Сястра лідара КНДР Кім Ё Чжон на касмадроме "Восточный".
Цырымонія сустрэчы адбылася каля галоўнага ўваходу ў мантажна-выпрабавальны корпус ракет-носьбітаў уніфікаванага тэхнічнага комплексу.
Кім Чэн Ын падзякаваў Уладзіміру Пуціну за запрашэнне наведаць Расію.
Прэзідэнт РФ у сваю чаргу сказаў, што рад бачыць паўночнакарэйскага калегу.
Тлумачэнні ім далі кіраўнік "Роскосмоса" Юрый Барысаў і гендырэктар Цэнтра эксплуатацыі наземнай касмічнай інфраструктуры Мікалай Несцячук.
Як адзначыў Уладзімір Пуцін, лідар КНДР праяўляе вялікую цікавасць да ракетнай тэхнікі.
Кіраўнікі дзяржаў агледзелі стартавы комплекс касмічнага ракетнага комплексу "Союз-2", ход будаўніцтва стартавага комплексу касмічнага ракетнага комплексу "Ангара", а таксама азнаёміліся з характарыстыкамі ракеты-носьбіта "Союз-2".
Кіраўнікі дзяржаў агледзелі аб'екты новага касмадрома — зборачны цэх ракеты-носьбіта касмічнага ракетнага комплексу "Ангара", стартавы комплекс "Союз-2", стартавы комплекс для "Ангары", які будуецца.
У Амурскую вобласць Кім Чэн Ын прыбыў на сваім цягніку. У адным з вагонаў ён прывёз асабісты лімузін "Майбах", на якім і адправіўся да месца перагавораў.
Уладзімір Пуцін паказаў яму расійскія аўтамабілі "Аурус" (Aurus). Спачатку лімузін, у якім Кім Чэн Ын пасядзеў на заднім пасажырскім сядзенні, а затым седан.
Кім Чэн Ын падчас наведвання касмадрома "Восточный" пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей.
"Слава Расіі як краіны першых пакарыцеляў космасу ніколі не згасне", - напісаў ён.
Памяшканне для перагавораў старанна падрыхтавалі да сустрэчы, перад пачаткам зносін прадстаўнікі дэлегацыі Паўночнай Карэі апрацавалі крэсла Кім Чэн Ына антысептыкам і працерлі вільготнымі сурвэткамі.
Адкрытая для прэсы частка размовы лідараў Расіі і КНДР на касмадроме "Восточный" працягнулася каля 9 хвілін.
Перагаворы працягнуліся больш за гадзіну, за імі адбылася сустрэча ў фармаце тэт-а-тэт.
У дэлегацыю КНДР увайшлі міністр замежных спраў краіны Цой Сон Хі, міністр абароны Кан Сун Нам і іншыя афіцыйныя асобы.
Таксама з карэйскага боку ў перагаворах удзельнічалі загадчык аддзела ЦК Працоўнай партыі Карэі, маршал сухапутных войск КНДР Пак Чон Чхон, сакратары Цэнтральнага камітэта Працоўнай партыі Карэі О Су Ён і Пак Тхэ Сон, а таксама намеснік міністра замежных спраў КНДР Ім Чхон Іль.
Злева направа: міністр абароны КНДР Кан Сун Нам, маршал сухапутных войск КНДР Пак Чон Чхон і міністр замежных спраў КНДР Цой Сон Хі.
З расійскага боку ў перагаворах прынялі ўдзел віцэ-прэм’еры Марат Хуснулін і Аляксей Авярчук, віцэ-прэм’ер – міністр прамысловасці РФ Дзяніс Мантураў, а таксама кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, міністр абароны Сяргей Шайгу і міністр транспарту Віталій Савельеў. Таксама ў ліку ўдзельнікаў – кіраўнік Мінпрыроды Аляксандр Казлоў і намеснік кіраўніка адміністрацыі – прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу (справа) і намеснік старшыні ўрада РФ – міністр прамысловасці і гандлю РФ Дзяніс Мантураў.
Сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і лідара КНДР Кім Чэн Ына аказалася на першых палосах сусветных выданняў.
Тэкставыя трансляцыі са спасылкай на галоўнай старонцы сайтаў вялі New York Times, тэлеканалы CNN і ABC news, японскі тэлеканал HNK, італьянская газета La Repubblica, брытанскі тэлеканал Sky News і газета Guardian.