МІНСК, 13 вер – Sputnik. Паўночнакарэйскі лідар Кім Чэн Ын наведае Уладзівасток і Камсамольск-на-Амуры, пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пасля перагавораў са сваім калегам з КНДР.
Сёння Кім Чэн Ын пабываў на касмадроме "Восточный", дзе агледзеў зборачны цэх ракеты-носьбіта ракеты "Ангара", стартавы комплекс сямейства ракет "Союз-2", а таксама стартавы комплекс для "Ангары", які будуецца. Пасля чаго паўночнакарэйскі лідар правёў перагаворы з Уладзімірам Пуціным. На гэтым візіт Кім Чэн Ына ў Расію не скончыўся.
"Будзе (Кім Чэн Ын - Sputnik) ва Уладзівастоку, і там таксама такая ваенная частка па лініі Міністэрства абароны. Яна заключаецца проста ў дэманстрацыі магчымасцей Ціхаакіянскага флоту. І некалькі пытанняў, звязаных з экалогіяй, з адукацыяй", - сказаў Пуцін у эфіры тэлеканала "Россия 1".
Прэзідэнт РФ адзначыў, што яго паўночнакарэйскі калега наведае таксама Далёкаўсходні федэральны універсітэт, некаторыя аб’екты Акадэміі навук, у прыватнасці, лабараторыі, якія даследуюць біялогію мора.
Акрамя Уладзівастока высокі госць з КНДР адправіцца ў Камсамольск-на-Амуры, там ён наведае шэраг заводаў.
"Будзе наведваць заводы, дзе вырабляецца авіяцыйная тэхніка, і грамадзянская, і баявая", - дадаў Пуцін.
Расійскі лідар паведаміў, што ў ходзе сённяшніх перагавораў з Кім Чэн Ынам адбыўся адкрыты абмен думкамі па двухбаковых адносінах паміж Расіяй і КНДР, а таксама па сітуацыі ў Далёкаўсходнім рэгіёне.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Кім Чэн Ын: КНДР мае намер выбудоўваць доўгатэрміновыя адносіны з РФ
Пяскоў: Расія будзе выбудоўваць дыялог з КНДР па бяспецы
Аб чым размаўлялі Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын на касмадроме "Восточный" – відэа