МІНСК, 13 вер – Sputnik. Расія і КНДР будуць будаваць адносіны, зыходзячы з інтарэсаў дзвюх краін, супрацоўніцтва не будзе накіравана супраць трэціх краін, заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.
"Нягледзячы ні на якія "заўвагі", "вокрыкі" звонку, мы будзем будаваць адносіны такім чынам, як гэта выгадна нам і выгадна нашым суседзям", - заявіў Пяскоў у інтэрв’ю тэлеканалу "Россия 1", адказваючы на пытанне датычна "вокрыкаў" з ЗША аб пастаўках узбраенняў.
Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў прадугледжвае ўзаемавыгадную аснову і не ў якім выпадку не накіравана супраць трэціх краін.
"Праўда, перш за ўсё, у тым, што Паўночная Карэя з’яўляецца нашым блізкім суседам", - сказаў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта.
Гэтымі днямі праходзіць візіт у Расію прэзідэнта КНДР Кім Чэн Ына, ён прыехаў у краіну на запрашэнне расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Перагаворы ў фармаце тэт-а тэт лідары дзвюх краін праводзяць на касмадроме "Восточный" у Амурскай вобласці. Візіт Кім Чэн Ына з’яўляецца афіцыйным, ён мае адзін з вышэйшых статусаў у пратакольнай практыцы.
Папярэдні візіт прэзідэнта КНДР у РФ праходзіў вясной 2019 года. Тады яны з Пуціным сустракаліся ва Уладзівастоку.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Таксама на Sputnik:
Аб чым размаўлялі Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын на касмадроме "Восточный" – відэа
Пуцін і Кім Чэн Ын сустрэліся на касмадроме "Восточный"