МІНСК, 19 вер – Sputnik. Латвія прыпыніла працу кантрольна-прапускнога пункта Сілене на мяжы з Беларуссю, паведаміў партал LSM са спасылкай на ўказ урада.
Латвійскі сродак масавай інфармацыі ўдакладняе, што гэта робіцца дзеля забеспячэння непарушнасці мяжы і для прадухілення нелегальнай міграцыі.
"Гэта прадугледжваюць змены ў праекце ўказа, ухваленым урадам у аўторак, 19 верасня", - гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер у Латвіі на мяжы з Беларуссю адзіным працуючым пунктам пропуску застаецца Патэрніекі.
Раней стала вядома, што пагранічная служба Латвіі правяла ў жніўні бягучага года дадатковую мабілізацыю пагранічнікаў і адклікала з адпачынку супрацоўнікаў у сувязі з патокам мігрантаў, які павялічыўся на мяжы з Беларуссю.
Літоўскія ўлады ў жніўні прыпынілі працу кантрольна-прапускных пунктаў "Шумскас" (з беларускага боку – "Лоша") і "Твярячус" (з беларускага боку – "Відзы"), спаслаўшыся на пагрозы, нібыта зыходзячыя з Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Латвія можа закрыць пункт пропуску на мяжы з Беларуссю – Дзяржпагранкамітэт
Польшча закрые мяжу з Беларуссю ў выпадку крытычнага інцыдэнту
Беларусь адрэагуе на закрыццё Літвой пунктаў пропуску – МЗС