Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі

Лукашэнка раскрыў падрабязнасці перагавораў з Пуціным у Сочы

Агульныя выклікі і пагрозы падштурхоўваюць беларускі і расійскі бакі да паглыблення супрацоўніцтва ў самых розных сферах, у тым ліку ў пытаннях бяспекі.
Sputnik
МІНСК, 19 вер – Sputnik. Беларусь сёння сур’ёзную ўвагу ўдзяляе абароннаму комплексу, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ў ходзе сустрэчы з губернатарам Краснадарскага краю Веніямінам Кандрацьевым.

"Мы з нашым старшым братам (Уладзімірам Пуціным у Сочы - Sputnik) дамовіліся аб тым, як мы будзем дзейнічаць у Беларусі. Вядома, публічна гэта не агучваем. Апошнія нашыя перагаворы на вашай зямлі былі прысвечаны абароне і бяспецы", - цытуе Лукашэнку БелТА.

Паводле яго слоў, Беларусі і Расіі неабходна дзейнічаць сумесна, таму што толькі так можна знізіць нарастанне знешніх выклікаў і пагроз.
"Украіна – гэта толькі пачатак, гэта кветачкі. Ягадкі могуць нас чакаць наперадзе, калі мы не мабілізуемся і не пакажам ім, што мала не здасца. Нас, ды і Расію ў тым ліку, больш за ўсё насцярожвае Польшча, а за Польшчай стаіць Амерыка" , - абазначыў сітуацыю беларускі лідар.
Пасля чаго адзначыў, што такім чынам амерыканскія палітыкі хочуць разбурыць, усё што ёсць на кантыненце і ў першую чаргу – Еўрасаюз.
Лукашэнка лічыць, што галоўнай амерыканскай апорнай кропкай у рэгіёне з’яўляецца Польшча. У 2020 годзе і Беларусь павінна была да яе далучыцца, каб стаць новай раздзяляльнай лініяй паміж Расіяй і Захадам.
"Але не атрымалася. Таму мы цяпер удзяляем вялікую ўвагу абаронцы", - рэзюміраваў кіраўнік дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Чытайце таксама:
Беларусь павінна зазямліцца на Кубані – Лукашэнка
Беларусь і Краснадар нарасцілі тавараабарот на 25% у гэтым годзе – Галоўчанка
Мінск і Сочы сталі гарадамі-пабрацімамі